Не так гэта проста пражыць дзевяноста

 

Не так гэта проста пражыць дзевяноста

Общество
06.11.2024
944

«Я пражыла не «мёднае» жыццё, а цяпер жыву, як пані», - і жартам, і ўсур’ёз выказалася пра свой лёс Ядвіга ГРЫШАН, якая 3 лістапада адзначыла 90-годдзе. За святочным сталом сабралася 25 чалавек, каб выказаць юбілярцы словы віншавання і падзякі.

IMG_8485.JPG

Ядвіга Францаўна нарадзілася ў Хвецавічах у вялікай сям’і: бацькі выхоўвалі дзевяць дзяцей. У роднай вёсцы яна вырасла, выйшла замуж за хлопца з суседняга хутара, нарадзіла дзвюх сыноў. Жыццё жанчыны прайшло ў працы. Больш за сорак гадоў яна адшчыравала ў саўгасе «Смаргонскі». Была і паляводам, і жывёлаводам, даглядала бычкоў. Дома Грышаны трымалі вялікую гаспадарку: тры каровы, конь, авечкі, свінні… У чатыры раніцы  ўставала, каб усё паспець зрабіць, – успамінае Ірына, нявестка юбіляркі. – Старалася ўсім дапамагчы, падтрымаць. Хлебасольная была. Гасцей любіла. А якія смачныя пякла хрушчы і пірагі, рабіла рулеты, каўбасы і кумпякі! Багатыя святочныя сталы накрывала не толькі ў сваім доме. Для многіх вяскоўцаў была вясельнай паварыхай. А для мяне мамай стала».

Безумоўна, цяжкая праца і стрэсы (даволі рана засталася ўдавой, чатыры гады таму пахавала аднаго з сыноў) падарвалі здароўе. Пасля смерці сына перехала жыць да нявесткі ў Бялкоўшчыну.

«Мяне тут добра глядзяць. І нявестка клапоціцца, і ўнучка Ліля, і іншыя родныя не забываюць. Такі юбілей мне зладзілі!», – усміхаецца Ядвіга Францаўна.

Кожны раз, калі бачыш людзей  паважанага ўзросту, у якіх яшчэ востры розум і добрая памяць, хочацца даведацца пра сакрэт іх даўгалецця. «Ніякіх сакрэтаў! – усклікае нявестка. – Ядвіга Францаўна – цудоўны чалавек, залаты! Працаўніца. Заслужыла ў Бога столькі пражыць. І хай далей жыве! Да ста гадоў – не менш».

IMG_8482.JPG

На наступны дзень, пасля святкавання юбілею, віншавальныя візіты прадоўжыліся. З 90-годдзем юбілярку павіншавалі старшыня Каранёўскага сельвыканкама Святлана Гаспадарова і стараста аграгарадка Бялкоўшчыны Галіна Грэцкая. Па традыцыі падарылі кветкі, торт і кубак, на якім пазначана юбілейная дата і імя дэпутата Каранёўскага сельвыканкама.

IMG_8470.JPG

IMG_8464.JPG

«Яшчэ адзін такі сувенір падрыхтавалі і для жыхаркі вёскі Рыбакі Людмілы Рогач, якая таксама днямі адзначыла 90-годдзе. І Людмілу Іосіфаўну абавязкова павіншуем», – запэўніла Святлана Гаспадарова.

Галіна АНТОНАВА

Фота аўтара

Статьи по теме: