Хуткасць – да 15 км/г, грузападымальнасць – да 1,5 тоны: паглядзіце на самаробны трактар, які сабраў умелец з Крэва

 

Хуткасць – да 15 км/г, грузападымальнасць – да 1,5 тоны: паглядзіце на самаробны трактар, які сабраў умелец з Крэва

Общество
29.10.2024
1153

Леанід Уладзіслававіч Капыш – чалавек з залатымі рукамі і нязгаснай энергіяй. Больш за 35 гадоў таму назад ён сабраў самаробны трактар, які і сёння з’яўляецца сапраўдным памочнікам у яго гаспадарцы.

Фото (1).jpg

З сэрцам канструктара ён абраў матор вытворчасці завода імя Дзімітрава (ЗіД), які дзякуючы сваёй магутнасці забяспечвае безпраблемны пад’ём на крэўскія ўзгоркі, а каробка перадач ад ГАЗ – 52 ідэальна дапаўняе гэтую канструкцыю, забяспечваючы надзейнасць і прастату ў кіраванні. Колы, запазычаныя ў больш магутнага агрэгата, і самаробны прычэп робяць трактар універсальнай прыладай для перавозкі розных грузаў.

Фото (2).jpg

Гэта, безумоўна, незаменны памагаты ў гаспадарцы Леаніда Капыша. Ён здольны справіцца з любымі задачамі. Не варта дзівіцца, але такія мадыфікацыі дазволілі трактару з грузападымальнасцю да 1,5 тон развіваць хуткасць амаль да 15 км/г. Гаспадар з гонарам адзначае, што выдатак паліва ў трактара мінімальны: усяго 2 літры за гадзіну працы, што робіць яго асабліва эканамічным. Больш таго, гэты трактар не капрызны да ўмоў надвор'я і можа захоўвацца пад звычайным навесам нават зімой, што таксама з'яўляецца вялікай перавагай.

Фото (3).jpg

Па адукацыі Леанід Уладзіслававіч – бухгалтар. Яго працоўная кар'ера пачалася ў калгасе «Герой працы», дзе ён працаваў дыспетчарам. У 1974 годзе яго прызвалі ў войска. Вярнуўшыся, ён працягнуў працу ва ўжо аб'яднаным калгасе ў Крэве: спачатку займаўся пытаннямі дыспетчарызацыі, а затым стаў галоўным эканамістам. Гэтую пасаду яму кіраўніцтва калгаса прапанавала як часовую, але прапрацаваў Леанід Капыш на ёй цэлых 10 гадоў.

Пасля выхаду на пенсію Леанід Капыш не сядзіць без справы і актыўна працуе каля хаты, збірае ўраджай, падрыхтоўвае ўчастак да зімы – працы хапае заўсёды. Трактар, які ў свой час стаў для мужчыны сапраўдным сябрам, зараз служыць яму ў любой сітуацыі, і ён не спыняе яго мадэрнізацыю і паляпшэнне, бо для Леаніда Уладзіслававіча праца ў сваёй гаспадарцы – гэта не проста абавязак, а сапраўднае захапленне. Такі чалавек, як ён, натхняе на працу і паказвае, што нават з выхдам на пенсію можна знайсці спосабы дасягаць сваіх мэт.

Сяргей ЮРЭВІЧ

Фота аўтара

Статьи по теме: