27 кастрычніка – Дзень аўтамабіліста і дарожніка

 

27 кастрычніка – Дзень аўтамабіліста і дарожніка

Общество
27.10.2024
631

Дарагія сябры!

У апошнюю нядзелю кастрычніка мы традыцыйна адзначаем Дзень аўтамабіліста – прафесійнае свята работнікаў аўтатранспартных прадпрыемстваў, а таксама свята ўсіх аўтааматараў.

У наш імклівы час складана пераацаніць значнасць аўтамабільнага транспарта для камфортнага жыцця і эфектыўнай працы. Добра наладжаная сумесная работа ўсіх звенняў галіны забяспечвае бесперабойную дастаўку грузаў, стабільную дзейнасць прадпрыемстваў, бяспеку пасажырскіх перавозак.

Праца на дарозе звязана з вялікай адказнасцю. Яна патрабуе прафесійнага майстэрства і добрасумленнага стаўлення ад кожнага, хто ўносіць свой уклад у дзейнасць аўтатранспартнага прадпрыемства. Любому кіроўцу важна разумець, што, адпраўляючыся ў рэйс, ён можа пакласціся на надзейнасць сваіх калег – аўтамеханікаў, дыспетчараў, офісных службоўцаў, якія забяспечваюць працу аўтамабільнага транспарта.

Паважаныя працаўнікі і ветэраны аўтатранспартнага комплексу! Віншуем вас са святам. Жадаем добрай дарогі, безаварыйных рэйсаў, здароўя, шчасця і дабрабыту вам і вашым блізкім!

IMG_0012.JPG

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў

Статьи по теме: