14 кастрычніка – Дзень маці

 

14 кастрычніка – Дзень маці

Общество
14.10.2024
488

Дарагія мамы! Віншуем вас з выдатным і кранальным святам – Днём маці.

З самага першага дня вы побач з намі – добрыя, чулыя, цярплівыя, разумелыя. Шчаслівы той, хто і ў дарослым жыцці адчувае мацярынскі клопат і падтрымку, у цяжкую хвіліну можа пачуць мудрую параду і ласкавае слова ад самага галоўнага чалавека ў свеце.

Вы дорыце дзецям сваю любоў, вучыце дабру і павазе, сумленнасці і працавітасці, тым самым захоўваючы маральныя асновы ўсяго нашага грамадства. Асаблівая падзяка – шматдзетным маці і тым, хто выхоўвае прыёмных дзяцей, акружаючы іх увагай і душэўным цяплом.

Няхай поспехі сыноў і дачок стануць лепшай узнагародай за самаадданую матчыну працу, няхай у сем’ях заўсёды пануюць любоў і ўзаемаразуменне. Жадаем усім мамам і бабулям моцнага здароўя і шмат падстаў для радасці!

IMG_0012.JPG

Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў

Статьи по теме: