17 верасня - Дзень народнага адзінства. У сярэдняй школе №5 ужо які год стала добрай традыцыяй адзначаць гэты дзень інтэлектуальнай гульней “Што? Дзе? Калі?”.
Добрая традыцыя сярэдняй школы №5
Гульня сабрала вакол сябе 6 каманд, якія спаборнічалі ў сваёй дасведчанасці, логіцы, крэатыўнасці, уменні хутка прымаць каманднае рашэнне!
Знаўцы паказалі свае веды ў галіне духоўнай культуры і гісторыі Беларугі, геаграфіі, эканоміцы і беларускай прамысловасці.
Трэба адзначыць, што гульня аб’яднала вакол сябе не толькі вучняў, але і настаўнікаў нашай школы.
Пераможцамі сталі каманда настаўнікаў і каманда вучняў 10А класа.
Удзельнікі гульні перакананыя, што інтэлектуальныя гульні – гэта модна, сучасна і крэатыўна. Гульні дапамагаюль развіваць лідарскія якасці, упэўненнасць у сябе і свае сілы, эрудыцыю.
Усім прысутным гульня падарыла шквал пазітыўных эмоцый і ўражанняў!
Ганна Іванова
настаўнік гісторыі і грамадазнаўства,
кіраўнік інтэлектуальнага клуба “Эрудыт”
сярэдняй школы №5