1 ВЕРАСНЯ – ДЗЕНЬ РАБОТНІКАЎ НАФТАВАЙ, ГАЗАВАЙ І ПАЛІЎНАЙ ПРАМЫСЛОВАСЦІ

 

1 ВЕРАСНЯ – ДЗЕНЬ РАБОТНІКАЎ НАФТАВАЙ, ГАЗАВАЙ І ПАЛІЎНАЙ ПРАМЫСЛОВАСЦІ

Общество
01.09.2024
860

Паважаныя работнікі і ветэраны нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці.

Прыміце віншаванні з прафесійным святам. Вялікая адказнасць ляжыць на паліўна-энергетычным комплексе Смаргоншчыны – ад яго эфектыўнай дзейнасці залежыць устойлівая работа прамысловых прадпрыемстваў і аграрнага сектара, транспартнай сферы і сацыяльных аб’ектаў, камфортнае пражыванне людзей, а галоўнае – энергетычная бяспека краіны.

Майстэрства, вопыт і прафесіяналізм работнікаў галіны дазваляюць дабівацца высокіх вынікаў, забяспечваючы развіццё і працвітанне роднага краю.

Асаблівыя словы падзякі – ветэранам працы: закладзеныя імі традыцыі натхняюць цяперашняе пакаленне работнікаў на новыя працоўныя дасягненні.

Жадаем вам здароўя і шчасця, дабрабыту і дасягнення ўсіх пастаўленых задач!

IMG_0012.JPG

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў

Статьи по теме: