“Далучайцеся да раскопак у Крэве”: археалагічны дэсант працуе ў замку

“Далучайцеся да раскопак у Крэве”: археалагічны дэсант працуе ў замку

Общество
15.07.2024
1107

“Далучайцеся да раскопак у Крэве”, - такая незвычайная аб’ява трапілася нам на вочы падчас наведвання Крэўскага замку. Нічога дзіўнага: штогадовай археалагічнай экспедыцыі дадзены старт.

IMG_8905.JPG

IMG_8915.JPG

IMG_8919.JPG

IMG_8934.JPG

IMG_8944.JPG

“Цяпер на раскопках працуюць каля дваццаці чалавек. Ёсць нават сем’і з дзецьмі. Тут мы будзем два тыдні – да 28 ліпеня. Мы сапраўды запрашаем у нашу каманду зацікаўленых людзей, гатовых пераадольваць цяжкасці руціну, тых, хто не баіцца працаваць на сонцы, у пыле”, - адзначыў вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, кандыдат гістарычных навук Алег Дзярновіч.

Гістарычная ці археалагічная адукацыя не патрабуецца, галоўная – жаданне. Для навічкоў будуць праведзены інструктаж па тэхніцы бяспецы і прафесійны інструктаж. На раскопках працуюць людзі асвядомленыя, звязаныя з гісторыяй і археалогіяй. Яны раскажуць пра метадычныя патрабаванні да правядзення раскопак. 

IMG_8972.JPG

Алег Іванавіч удакладніў: “Сёлета ў Крэўскім замку мы спрабуем знайсці археалагічныя сляды маста. Як вы бачыце, малая брама размешчана высока (наогул брамы ў замках ніколі не былі на ўзроўні зямлі), ад яе ішоў мосцік у два бакі – па-за замкам і ўнутры яго.

Плануецца, што на наступнай стадыі рэстаўрацыі тут, каля брамы, будуць зроблены масты, як у галоўнай браме: са знешняга і з унутранага бакоў. Нам трэба разабрацца, дзе маглі б знаходзіцца слупы (па-іншаму яны называюцца палі) колішняга маста. Да таго ж трэба вызначыць гістарычна-гідралагічны рэжым. Па нашай версіі, каля брамы быў стаў (сажалка). Хацелася б гэту версію пацвердзіць”. 

IMG_8940.JPG

IMG_8954.JPG

IMG_8963.JPG

IMG_8979.JPG

IMG_8987.JPG

знаходка.jpg

P.S. Напрыканцы дня Алег Дзярновіч даслаў фотаздымак свежай знаходкі – падковы пад абцас пачатку 17 стагоддзя. 

Галіна АНТОНАВА.

Фота аўтара.

Статьи по теме: