“Спадчына вызваліцеляў у дасягненнях незалежнай Беларусі”. У Смаргоні прайшоў урачысты мітынг

 

“Спадчына вызваліцеляў у дасягненнях незалежнай Беларусі”. У Смаргоні прайшоў урачысты мітынг

Общество
03.07.2024
496
Прадстаўнікі мясцовай улады, працоўных калектываў прадпрыемстваў і арганізацый горада, пагранічнай службы, РАУС, РАНС сабраліся на цэнтральнай плошчы горада, каб разам прыняць удзел у мітынгу “Спадчына вызваліцеляў у дасягненнях незалежнай Беларусі”, прысвечаным Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 80-й гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

1.jpg

2.jpg

4.jpg

5.jpg

- Гэта свята з’яўляецца сімвалам  нацыянальнага яднання і агульнай адказнасці за сучаснасць і будучыню нашай Радзімы.  Яно ўвабрала ў сябе мужнасць і гераічнае мінулае нашага народа, якое з’яўляецца яркім сведчаннем самаахвярнасці і любові да роднай зямлі.

6.jpg

8.jpg

 Мы ганарымся сваёй краінай, ганарымся яе прыродай і тымі рукатворнымі цудамі, што стварылі нашы продкі, традыцыямі, культурай, і сучаснымі дасягненнямі. Памятаем і шануем гісторыю і смела глядзім у будучыню, - адзначылі вядучыя мітынгу Ганна Сабінская і Максім Пашук.

9.jpg

10.jpg

11.jpg

12.jpg

13.jpg

14.jpg

15.jpg

16.jpg


17.jpg

19.jpg

20.jpg

У Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і Дзень вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў узнялі Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь. Ганаровае права падняць Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь прадаставілі Васільевічу Харужыку - старшыні райвыканкама Генадзю Харужыку, дырэктару КСУП “АграСолы” Вользе Лук’яненцы, і выпускніцы гімназіі, пераможцы заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды хіміі Марыі Гуновіч.

7.jpg

22.jpg

Са словамі святочнага прывітання да прысутных звярнуўся старшыня Смаргонскага райвыканкама Генадзь Харужык:

- Сённяшняе свята дарагое ўсім беларусам як памяць пра тых, хто адстойваў незалежнасць сваёй Радзімы на палях бітваў. Яно аб’ядноўвае ўсіх, хто ганарыцца сваёй краінай, шануе яе гісторыю, хто сваімі працай і талентам уносіць штодзённы ўклад у росквіт роднай зямлі.

Сёння мы разам па праве можам ганарыцца дасягненнямі нашай краіны ў сферах навукі, культуры, эканомікі, адукацыі і спорту.

Смаргоншчына з’яўляецца малой Радзімай для многіх нашых землякоў, якія маюць асаблівыя заслугі перад Айчынай і  якія ў свой час былі ўдастоены звання “Ганаровы грамадзянін Смаргонскага раёна”.

23.jpg

24.jpg

25.jpg

26.jpg

Старшыня райвыканкама Генадзь Харужык і старшыня райсавета дэпутатаў Сяргей Кудзеньчук ўручылі нагрудныя знакі “Ганаровы грамадзянін Смаргонскага раёна” заслужанаму будаўніку Рэспублікі Беларусь, дэпутату Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га склікання Таццяне Голубевай, заслужанаму дзеячу мастацтваў Рэспублікі Беларусь, скульптару Уладзіміру Церабуну, харавому дырыжору, кіраўніку народнага ансамбля песні і танца імя М.К. Агінскага Аляксандару Ляху,  дырэктару музея-сядзібы Міхала Клеафаса Агінскага Людміле Градзіцкай, дырэктару КСУП “ АграСолы” Вользе Лукьяненцы, настаяцелю прыхода храма Праабражэння Гасподня Анатолю  Рэзановічу.

27.jpg

Сваю падзяку  за магчымасць жыць і працаваць пад мірным небам выказвала першы сакратар райкама ГА “БРСМ” Кацярына Сарока:

- Сёння з асаблівай цеплынёй успамінаем сваіх землякоў, якія гераічна змагаліся на франтах Вялікай Айчыннай вайны, у партызанскіх атрадах, самааддана працавалі ў тыле. Наш абавязак – памятаць, што сёння мы жывём, працуем і будуем будучыню ў незалежнай суверэннай краіне дзякуючы мужнасці, патрыятызму і доблесці нашых бацькоў, дзядоў і прадзедаў.

Беларусь стала астраўком бяспекі і міралюбівасці, але сёння асабліва востра адчуваецца, як лёгка гэта страціць і якія неймаверныя намаганні патрэбны, каб гэта захаваць. Адзначаючы Дзень Незалежнасці, мы – моладзь, усведамляем датычнасць да лёсу нашай Радзімы і разам нясём адказнасць за яе заўтрашні дзень.

18.jpg

У выкананні удзельнікаў народнай эстраднай студыі “Міраж”  прагучала песня “Незалежная”. Пасля мітынгу ўдзельнікі ўрачыстасці ўсклалі кветкі да помніка загінуўшым воінам і партызанам.

29.jpg

30.jpg

31.jpg

32.jpg

33.jpg

34.jpg

35.jpg


Галіна АНТОНАВА.

Фота аўтара.

Статьи по теме: