Паважаныя працаўнікі і ветэраны эканамічнай галіны! Віншуем вас з прафесійным святам!
30 чэрвеня – Дзень эканаміста
Эканоміка адыгрывае важную ролю ў жыцці краіны, а кожны эканаміст – не меншую ролю ў жыцці сваёй арганізацыі. Ваша праца патрабуе не толькі высокай кваліфікацыі і асаблівых чалавечых якасцей, але і ўмення прымаць узважаныя рашэнні.
Ад вашага прафесіяналізму, каманднай працы залежыць умацаванне эканамічнага патэнцыялу Смаргоншчыны і павышэнне дабрабыту нашых жыхароў.
Новая рэальнасць і эра лічбавай эканомікі адкрыла новыя магчымасці для прымянення ведаў і ідэй для больш эфектыўнага аналізу і планавання, для новых, часта няпростых і нелінейных рашэнняў.
Жадаем эканамістам лёгкай і паспяховай працы, магчымасці дасягнення пастаўленых задач, праявы назапашаных магчымасцей. Моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту вам і вашым сем’ям.
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў