Расказваем, чым будзе здзіўляць летні лагер «Ветразь» у Крэўскай сярэдняй школе?

 

Расказваем, чым будзе здзіўляць летні лагер «Ветразь» у Крэўскай сярэдняй школе?

Общество
04.06.2024
463

Аздараўленчы сезон на Смаргоншчыне вітае кожнае дзіця на парозе доўгачаканага лета. І лагеры адукацыйных устаноў на гэтым тыдні гасцінна адчынілі дзверы жадаючым. Распачаў сваю працу і лагер «Ветразь», што знаходзіцца ў Крэўскай сярэдняй школе.

Пра тое, што новага ўбачаць хлопчыкі і дзяўчынкі, нам расказала дырэктар лагера Таццяна Варыцкая:

– У перыяд летняга аздараўлення дзяцей лагер «Ветразь» паказаў, што з'яўляецца запатрабаваным і мае попыт. Аб гэтым сведчыць, што сёлета ў ім адпачываюць 30 выхаванцаў школы. Шмат дзяцей, якія штогод выбіраюць «Ветразь» у якасці свайго летняга адпачынку.

Падчас экскурсіі у раённую дзіцячую бібліятэку:

2Z3A2907.jpg

Уся змена, якая працягнецца з 3 па 21 чэрвеня, распісана амаль па гадзінах. У лагеры дзеці будуць удзельнічаць у разнастайных конкурсах. Тым больш, што яны дапамагаюць выхаванцам праявіць свае таленты і здольнасці, а таксама навучыцца працаваць у камандзе. Спартыўныя гульні – яшчэ адзін важны элемент летняга адпачынку, лічаць яго арганізатары. У лагеры дзеці шмат гуляюць у футбол, баскетбол, валейбол, настольны тэніс і іншыя рухомыя гульні.

2Z3A2920.jpg

– У гэтым годзе у нас запланаваны выезды ў басейн. Дзеці, калі даведаліся пра гэта, былі вельмі шчаслівыя. Тым больш, што мінулым летам такой магчымасці ў нас не было. Выдатны спосаб пазнаёміць дзяцей з гісторыяй, культурай і прыродай роднага краю – гэта экскурсіі, падчас якіх дзеці даведаюцца шмат новага і цікавага пра сваю краіну, яе гісторыю і традыцыі. Экскурсіі дапамагаюць дзецям пашырыць кругагляд і развіць дапытлівасць. Запланавана шмат паездак у іншыя лагеры Смаргоншчыны. Абавязковым атрыбутам летняга адпачынку ў «Ветразі» будуць дыскатэкі і вясёлыя забаўляльныя мерапрыемствы, – зазначыла Таццяна Станіславаўна.

2Z3A2932.jpg

Сяргей ЮРЭВІЧ

Фота аўтара

Статьи по теме: