18 мая – Дзень работнікаў фізічнай культуры і спорту

 

18 мая – Дзень работнікаў фізічнай культуры і спорту

Общество
18.05.2024
1237

Паважаныя работнікі фізічнай культуры, ветэраны спорту, аматары здаровага і спартыўнага ладу жыцця!

Віншуем вас з прафесійным святам!

На смаргонскай зямлі нямала людзей, для якіх заняткі фізічнай культурай і спортам сталі неад’емнай часткай здаровага ладу жыцця. Смаргонцы годна прадстаўляюць раён на спаборніцтвах рознага ўзроўню, заяўляюць аб сабе яркімі перамогамі.

Упэўнены, што фізкультурны рух Смаргоншчыны і ў далейшым будзе прымнажаць яго спартыўную славу, садзейнічаць умацаванню здароўя людзей.

Жадаем спартсменам, выкладчыкам фізічнай падрыхтоўкі, аматарам здаровага і спартыўнага ладу жыцця моцнага здароўя, бадзёрасці духу, даўгалецця, новых перамог і дасягненняў.

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў

 

Статьи по теме: