Паважаныя работнікі радыё, тэлебачання і сувязі!
7 мая – Дзень работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі
Общество
07.05.2024
Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам!
Сёння наша жыццё немагчыма ўявіць без свежых выпускаў навін у тэле- і радыёэфіры, сетцы інтэрнэт. Дзякуючы штодзённай працы работнікаў СМІ людзі маюць магчымасць атрымліваць аператыўную, актуальную і запатрабаваную інфармацыю пра ўсе важнейшыя падзеі, якія адбываюцца ў краіне і за мяжой.
Няхай любімая справа прыносіць вам толькі радасць і задавальненне, а для новых спраў і здзяйсненняў заўсёды хапае сіл і энергіі. Шчыра жадаем вам творчых поспехаў і моцнага здароўя. Шчасця і дабрабыту вам, вашым родным і блізкім!
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў