Дарагія праваслаўныя браты і сёстры ў Пану нашым Езусе Хрысце!

 

Дарагія праваслаўныя браты і сёстры ў Пану нашым Езусе Хрысце!

Общество
05.05.2024
472

Ціхі прадсвітальны змрок разбіла ззянне найдзіўнейшай у гісторыі свету падзеі – Хрыстовага Уваскрашэння. У гэты цудоўны Вялікі Дзень, які наступіў пасля Вялікай Ночы, увенчанай З мёртвых паўстаннем, мы разам з Марыяй Магдаленай хочам прыпасці да ног Езуса з радасцю Веры, Надзеі і Любові.

Няхай Уваскрэслы Пан паўстане сярод вас, як калісьці сярод Апосталаў, з радасным прывітаннем: «Спакой вам!». Жадаю, каб разам з Яго вучнямі, якія кіраваліся ў Эмаўс, вы заўсёды знаходзілі Уваскрэслага, трываючы на высвятленні Пісання і ламанні Хлеба, каб раніца кожнага новага дня была для вас асвечана цудоўным: «Алілуя! Хрыстос уваскрэс!».

З малiтвай, пробашч рымска-каталіцкай парафіі ў Вішневе, ксёндз-канонiк Смаргонскi дэкан Антон Казлоўскi.

Статьи по теме: