18 - 20 красавіка 2024 г. ў Мінску праходзіць Міжнародная выстаўка-ярмарка турысцкіх паслуг, на якой краіны і рэгіёны дэманструюць свой турыстычны патэнцыял.
Вопыт Сольскай сярэдняй школы імя Мар’яна Дуксы прадстаўлены на міжнароднай выставе
Дзелавая праграма насычана разнастайнымі мерапрыемствамі, сярод якіх і рэспубліканскі семінар “Адукацыйны турызм: вопыт, рэаліі, перспектывы”. У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства адукацыі, Міністэрства спорту і турызму, спецыялісты, адказныя за развіццё адукацыйнага турызму ад усіх абласцей Беларусі і горада Мінска.
На семінары ад Гродзенскага рэгіёна ў гэтым накірунку быў прадстаўлены вопыт дзяржаўнай установы адукацыі “Сольская сярэдняя школа імя Мар’яна Дуксы”. Прэзентавала праект “СолыТур: пешыя экапрагулкі” Наталля Феткевіч, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце. Наталля Францаўна пазнаёміла прысутных з мэтай праекта, яго перавагамі, структурай турыстычнага агенцтва “СолыТур”, экскурсійнымі маршрутамі, якія дазваляюць, падарожнічаючы па малой радзіме, зрабіць адпачынак цікавым, карысным і актыўным.
У заключэнні яна запрасіла ўдзельнікаў (а іх геаграфія вельмі шырокая) прыехаць у Солы і дакрануцца да нашай культурна-гістарычнай і прыроднай спадчыны.
Наталья Мацкель,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры дзяржаўнай установы адукацыі
“Сольская сярэдняя школа імя Мар’яна Дуксы”