Шчасце жывёлы – мець дом

 

Шчасце жывёлы – мець дом

Общество
12.01.2024
365
Мне здаецца, калі чалавек старэе, адчувае большую адказнасць за ўсё, што адбываецца ў яго жыцці. У тым ліку за тых, хто жыве побач. Дамашнія гадаванцы даўно сталі нашымі вернымі сябрамі і памочнікамі. Усе мы дзеці прыроды і ўсім нам патрэбна жыць у цеснай узаемасувязі з імі. Але, на жаль, не заўжды так адбываецца.
Снимок.JPG

Фото из интернета

Ідзеш па вуліцы – і за табой бяжыць бедная безаабаронная істота і сваёй просьбай “мяў” як бы разрывае сэрца на кавалкі. Рэдка хто адгукнецца на іх маленне аб дапамозе. Я, калі маю што-небудзь у сумцы, то абавязкова дзялюся. Хаця ў мяне і сваіх дома шмат. Азіраючыся назад, прыпамінаю сваіх суседзяў. Калі знікаў кот з дому, яны хадзілі па хатах, хлявах – шукалі, звалі, перажывалі, пыталіся ў людзей. Я і сама аддаю частку пенсіі на каціныя ласункі ў вясковай краме, аўталаўцы, вязу сваім гадаванцам гасцінцы з горада.

Раскажу, як з’явілася ў мяне мая кошка. Было гэта гады 2 – 3 назад. Іду дадому, бачу, ­сядзіць кацяня і жаласна мяўкае. На дварэ мароз каля 15°. Адкрыла дзверы ў летнюю кухню – і малышка сіганула да цёплай пліты, дзе стаяла звараная бульба для курэй. Адну зіму мы з ёю перазімавалі, другую… І вось цяпер яна прыгажуня, абы што не есць, ­спіць толькі на мяккай посцілцы і на цёплай пліце, любіць пяшчоту. Калі летам і вясной бываем у агародзе – мая котка з намі, другія не такія ласкавыя. Калі вяртаюся адкуль-
небудзь, то абавязкова сустракае мяне. Часам і сама гатова выправіцца са мной у вандроўку. ­Завуць яе Букашка, і яна адзываецца на кліч.

Часта бачу аб’явы, што патрабуюцца гаспадары для кацянятка або шчанятка, ці нават для дарослай жывёліны. Не ведаю, ці адгукаецца хто, але спадзяюся, што так. Шанс на шчаслівае жыццё жывёлам даецца не кожнаму, як і чалавеку. Прытуліце і пашкадуйце, а не выкідвайце іх на гаротнае існаванне.

А наогул, кошкі – гэта добрыя сіноптыкі. Да пахаладання – спіць, звярнуўшыся клубком. Да пацяплення – выцягваецца і выпрамляе лапы. Перад дажджом – пьюць ваду з місачкі, труць лапамі свае вушы і вылізваюць хвост. Перад моцным ветрам, снегам – спяць трывожна, драпаюць мэблю, шпалеры, мечацца па хаце. Стыхійнае бедства – каты звычайна сыходзяць з дому.

Калі каты прыбіваюцца да дому – гэта на шчасце, і вы іх прымайце.

Алена СТРАХ.


Интересные и актуальные новости Сморгонского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

 #Новости_Светлы_Шлях

 

Статьи по теме: