Незабыўная экскурсія па родным краі

 

Незабыўная экскурсія па родным краі

Общество
29.11.2023
518
Паездка ўсім класам можа стаць цудоўным успамінам на доўгія гады. А яшчэ папоўніць веды па гісторыі і культуры роднага краю. Нягледзячы на "гарачую пару", вучні 11"А" і 11"Б" класаў сярэдняй школы №5 наведалі цікавыя мясціны нашай Беларусі.

З мэтай ведаць культуру не толькі беларускага, але і іншых народаў рабяты здзейснілі экскурс на аграсядзібу "Дом качэўніка" ў вёсцы Касцюкі Барысаўскага раёна.

Тут на невялікім астраўку прыроды ўзноўлены традыцыі качавых народаў. Вучні пазнаёміліся з укладам жыцця і рытуаламі людзей,  якія на працягу стагоддзяў мянялі месца жыхарства. Таксама пазнаёміліся з самымі дружалюбнымі сабакамі ў свеце  - сібірскім хаскі.

Уражанні адзінаццацікласнікаў пасля наведвання прамысловага гіганта "БЕЛАЗ" у г. Жодзіна -  захапленне,  павага. Прадпрыемства, якое з’яўляецца сапраўдным нацыянальным брэндам, стварыла самы вялікі самазвал у свеце. Ці ж гэта не падстава для гонару?! Вучні даведаліся не толькі пра гісторыю прадпрыемства,  сакрэты вытворчасці самазвалаў,  але і ўбачылі, як іх збіраюць, наведалі машыназборачны цэх і музей працоўнай славы.

У выніку экскурсіі адзінаццацікласнікі атрымалі станоўчыя эмоцыі.

Экскурсія на БЕЛАЗ..jpg

Экскурсія на БЕЛАЗ.

У музеі завода..jpg

У музеі завода.

Святлана Джумкова, Таццяна Васілеўская,

класныя кіраўнікі СШ №5.

Интересные и актуальные новости Сморгонского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

 #Новости_Светлы_Шлях


 

Статьи по теме: