Вырашыў я напісаць і расказаць усім, як у мяне была карта паляка.
Як у мяне была карта паляка
Прыйшлося ў братоў за бутэльку дакументы ўзяць пра сувязь з польскім народам. Яны дагэтуль у фірму звярталіся, грошы плацілі, там ім сувязі і знайшлі.
Аформіў я карту паляка і ў Польшчу паехаў. Таго-сяго накупляў. Але мае даражэнькія, сыра таго і смятаны нават каты есці не сталі. Адна хімія. А ад кілбасы сабака нос вараціў. Генетычна мадэфікаваны прадукт - сапраўды вам кажу. Уборы тыя, што я прывёз, жонка толькі на агарод надзявала, на работу саромелася – яскравыя ды крыклівыя. А як памылі, дык фарбаванне і аблезла. Сваё беларускае, аказалася, смачнейшае, карыснейшае і прыгажэйшае.
А цяпер гэтыя палякі такое на мяжы вытвараюць, што калі б нават мне плацілі вялікія грошы, то ўсё роўна да іх не паехаў. Навошта мне гэтая карта паляка? Пайшоў і здаў яе. І браты мае ўсе як адзін паздавалі. У Беларусі спакайней. Тым больш, што з картай нельга ў дэпутаты падацца. А я планую. Вось у гэтым годзе стану старастам вёскі: дарогу адрамантуем, на могілках парадак навядзём, а потым і ў дэпутаты можна.
Аляксей СВІРЫДА.