Пажарнай бяспецы чужы прыклад не вучыць

 

Пажарнай бяспецы чужы прыклад не вучыць

Общество
03.08.2023
510
“У апошні час павялічылася колькасць пажараў, на якіх гінуць людзі, - расказаў інспектар сектара нагляду і прафілактыкі Мікіта Барыш. – Таму мы загадзя ладзім рэйды ў населеныя пункты Смаргоншчыны, как ацаніць, у якім стане пячное абсталяванне ў дамах, ці гатова яно да новага ацяпляльнага сезона”. У гэты раз рэйд прайшоў на Вішнеўшчыне. Акрамя інспектара райаддзела МНС, у ім прынялі ўдзел участковы інспектар РАУС Валянцін Астроўскі і інспектар Вішнеўскага сельвыканкама Надзея Шах.

Рабочая група наведала жыхароў сельсавета, якія ўваходзяць у групу рызыкі. Сярод іх – тыя, хто нядаўна выйшлі з месцаў пазбаўлення волі, і тыя, у каго падчас мінулай праверкі былі выяўлены парушэнні.

Адразу ў некалькіх дамах аказаліся няспраўнымі пажарныя апавяшчальнікі. Распаўсюджаныя праблемы таксама - пячныя дзверкі, якія не зачыняюцца, трэшчыны на сценках печаў, няспраўная праводка, адсутнасць ці неадпаведнасць памеру металічнага ліста перад топкай. Усім парушальнікам устаноўлены двухтыднёвы тэрмін, каб выправіць усе недахопы.

Жыхара Войстама, які ўжо плаціў штраф за курэнне ў памяшканні, жыццё мала чаму навучыла. Як і дрэнны прыклад пагарэльцаў, аб якіх не раз пісала наша газета. Завітаўшы да яго, рабочая група ўбачыла яскравую карціну: акуркі, абгарэлыя запалкі ляжалі нават не ў попельніцы, а проста на ложку, на дыване, на падлозе. Праблемы з яго печкай былі таксама добра знаёмыя прадстаўнікам МНС і сельвыканкама, якія паабяцалі хутка наведацца да яго з чарговай праверкай.

А вось у Няфёдах “сюрпрыз” чакаў інспектара міліцыі. Мясцовыя жыхары паскардзіліся, што ў вёсцы з’явіўся невядомы чалавек, які падаўся людзям падазроным. Мужчыну знайшлі без асаблівых цяжкасцей: ён пасяліўся ў пустым доме, гаспадары якога памерлі многа гадоў таму. Не ўтойвае: судзімы за крадзеж. На пытанне, яке думае зарабляць на жыццё, - паціскае плячыма. Аказалася, мужчыну шукае міліцыя: ён павінен рэгулярна адзначацца ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі, але “згубіўся”. Калі нават апусціць тэму самавольнага засялення ў чужы дом (мужчына, дарэчы, сцвярджаў, што жыць там яму дазволілі нашчадкі памерлых гаспадароў), зімаваць яму там проста немагчыма: няма электрычнасці, у печы “з коранем” вырвана дзверка. Ды і вяскоўцы, здаецца, не вельмі рады новаму суседу. Ці захоча малады яшчэ мужчына выправіць сваё жыццё – загадка. Пакуль што ён застанецца пад пільным наглядам міліцыі і сельвыканкама.

2Z3A7435.JPG

2Z3A7436.JPG

2Z3A7437.JPG

2Z3A7423.JPG

2Z3A7429.JPG

Віялета ВОЙТКА.

Фота аўтара.



Интересные и актуальные новости Сморгонского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

 #Новости_Светлы_Шлях