9 ліпеня - Дзень работнікаў падатковых органаў
Паважаныя работнікі і ветэраны падатковай службы!
Віншуем вас з прафесійным святам.
Падаткі складаюць асноўную частку бюджэту краіны, а значыць, даюць дзяржаве магчымасць выконваць сацыяльныя абавязацельствы, рэалізоўваць праекты развіцця адукацыі, навукі, аховы здароўя, будаўніцтва, транспартнай галіны і іншых сфер. У той жа час падатковая палітыка дазваляе гібка рэагаваць на змены ў эканамічнай сітуацыі, стымуляваць рост інавацыйных вытворчасцей, падтрымліваць айчынны бізнес у крызісных сітуацыях.
Эфектыўнасць падаткаабкладання залежыць не толькі ад прынятых урадам рашэнняў, але і ад дакладнасці іх выканання на ўзроўні падатковых органаў. На Смаргоншчыне працуюць сапраўдныя прафесіяналы, якія ведаюць сваю справу.
Дзякуем супрацоўнікам падатковай службы за кампетэнтнасць, аператыўнасць, пастаяннае жаданне развівацца, укараняць у сваю работу лічбавыя тэхналогіі і зручныя сэрвісы для грамадзян і бізнесу.
Жадаем усім ветэранам і работнікам падатковай службы поспехаў, моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту ў сем’ях.
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.
Интересные и актуальные новости Сморгонского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!