Музей – у ваеннай палатцы

 

Музей – у ваеннай палатцы

Общество
03.07.2023
469

Цікавую экспазіцыю падрыхтавалі  для ўдзельнікаў свята работнікі Смаргонскага гісторыка-краязнаўчага музея. Яны прапанавалі фотавыставу гістарычных фотаздымкаў “Гораду Смаргоні прысвячаецца”. Сярод экспанатаў упершыню выстаўляўся фотаздымак з выявай дома Зяновіча, які знаходзіўся прыкладна на тым месцы, дзе цяпер – Спаса-Праабражэнская царква.  На выставе можна было пабачыць, як выглядала карта старой Смаргоні, а таксама выявы вакзала, храмаў і іншых аб’ектаў.  

IMG_3301.JPG

IMG_3331.JPG

IMG_3329.JPG

IMG_3292.JPG

Другая выстава – “Героі сярод нас” – была прысвечана вядомым людзям Смаргоншчыны. Тут дэманстраваліся фотаздымкі гэтых людзей, іх работы, асабістыя рэчы, а таксама кнігі з нарысамі пра тых, хто праслаўляў і праслаўляе нашу Смаргоншчыну.

IMG_3320.JPG

IMG_3313.JPG

IMG_3306.JPG

Галіна АНТОНАВА.

Фота аўтара.