“Слаўся зямлі нашай светлае імя”. Мітынг, прысвечаны дню Незалежнасці, прайшоў ў Смаргоні

 

“Слаўся зямлі нашай светлае імя”. Мітынг, прысвечаны дню Незалежнасці, прайшоў ў Смаргоні

Общество
03.07.2023
1801
3 ліпеня прадстаўнікі мясцовай улады, працоўных калектываў прадпрыемстваў і арганізацый горада, грамадскіх аб’яднанняў, супрацоўнікі міліцыі МНС, ваеннаслужачыя, моладзь і дзеці сабраліся на цэнтральнай плошчы горада, каб разам прыняць удзел у мітынгу, прысвечаным Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 79-ай гадавіне  вызвалення  Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

IMG_3074.JPG

IMG_3011.JPG

IMG_2953.JPG

- Сённяшняе свята ўвасабляе ў сабе мужнасць і гераічнае мінулае нашага народа, з’яўляецца яркім сведчаннем самаахвярнасці і любові да Радзімы, - зазначылі вядучыя ўрачыстасці Максім Пашук і Ганна Сабінская. - Сёння мы ўшаноўваем родную краіну, родны край, якія любім і якімі ганарымся. Гісторыя незалежнай Беларусі стваралася многімі пакаленнямі моцных і таленавітых людзей. Іх праца, перамогі, подзвігі, адкрыцці і поспехі выклікаюць пачуццё гонару за сваю краіну.

У Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і Дзень вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў узнялі Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь.

IMG_3036.JPG

Ганаровае права падняць Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь было прадастаўлена старшыні Смаргонскага райвыканкама Генадзію Харужыку, афіцэру Смаргонскай пагранічнай групы, выдатніку вучобы БДУІР Антону Мацуку і выпускніцы-2023 года  СШ №2, выдатніцы вучобы, уладальніцы дыплома І ступені рэспубліканскай алімпіяды па працоўнай дысцыпліне, уладальніцы 100-бальнага сертыфіката на ЦЭ па беларускай мове Дар'і Колвзан. 

IMG_2974.JPG

IMG_2985.JPG

IMG_3046.JPG

Са словамі святочнага прывітання да прысутных звярнуўся старшыня Смаргонскага райвыканкама Генадзь Харужык: “3 ліпеня – вялікая гістарычная дата для ўсяго нашага народа. У гэты дзень мы адзначаем чарговую гадавіну вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Незалежнасць сучаснай Беларусі – вынік той гераічна перамогі і працоўнага подзвігу нашых продкаў. Гэта свята – сімвал нацыянальнага яднання і агульнай адказнасці за будучае нашай Радзімы. Стваральная штодзённая праца  кожнага з нас павінен спрыяць далейшаму дабрабыту і сацыяльна- эканамічнаму развіццю нашай дзяржавы. Сёння, калі перад нашым грамадствам перад нашай краінай стаяць новыя задачы, залогам іх ажыццяўлення з’яўляецца наша адзінства ”.

Падзяку ад ўдзячных нашчадкаў за магчымасць жыць і працаваць пад мірным небам выказала Анастасія Архірэева, начальнік участка Смаргонскага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства. 

IMG_3058.JPG

“Сёння галоўнае свята Рэспублікі Беларусь – Дзень незалежнасці. У Год Міру і стварэння хочацца ўспомніць тых, хто загінуў у гады Вялікай Айчыннай вайны, - зазначыла Анастасія Яўгенаўна. - Ад  імя моладзі прыміце шчырыя віншаванні міру, дабрыні, росквіту”.

IMG_3026.JPG

3 ліпеня беларусы традыцыйна  ўшаноўваюць подзвіг тых, хто паўстаў на абарону беларускай зямлі ў час фашысцкай навалы, не ўпалі духам, не скарыліся, прынеслі мір і супакой. Іх вялікі подзвіг - невычэрпная крыніца духоўнай сілы.

IMG_3084.JPG

Пасля мітынгу ўдзельнікі ўрачыстасці ўсклалі кветкі да помніка загінуўшым воінам і партызанам.

IMG_3105.JPG

Больше фото на нашем сайте.

Галіна АНТОНАВА.

Фота аўтара.