3 ліпеня - Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі)
Паважаныя Смаргонцы і жыхары раёна!
Віншуем вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!
Гэта свята аб’ядноўвае лёсы розных пакаленняў, нагадвае пра доўгі і няпросты шлях станаўлення нашай дзяржавы.
Мы ведаем цану сапраўднай свабоды. ўсведамляем сілу адзінства народа, яго патрыятызму і веры ў будучыню. Разумеем, што суверэнітэт - гэта наш галоўны здабытак.
Вызваляючы Радзіму ад гітлераўскіх нацыстаў, адраджаючы краіну ў пасляваенныя гады, ствараючы маладую дзяржаву на разломе эпох і тысячагоддзяў, мы разам пішам гісторыю незалежнай Беларусі.
Няхай гэты знамянальны дзень, які стаў сімвалам мужнасці і гераізму беларускага народа, натхняе нас на новыя дасягненні.
Ад усёй душы жадаем усім моцнага здароўя, сямейнага шчасця, міру, узаемаразумення, згоды і дабрабыту. Няхай кожны дзень у вашым жыцці будзе напоўнены радасцю, цеплынёй і новымі дасягненнямі!
Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.