30 чэрвеня - Дзень эканаміста

 

30 чэрвеня - Дзень эканаміста

Общество
30.06.2023
440

iw5SMjKZ4g0.jpg

Паважаныя эканамісты! Віншуем вас з прафесійным святам!

У сучасным свеце няма такой сферы, у якой бы не працавалі эканамісты. Ад эфектыўнасці вашай працы шмат у чым залежыць павышэнне ўзроўню і якасці жыцця насельніцтва.

Праца эканаміста важная і адказная. Гэтая прафесія патрабуе не толькі высокай кваліфікацыі, але і асаблівых чалавечых якасцей: цярпення, дакладнасці і скрупулёзнасці дзеянняў, умення прымаць узважаныя рашэнні.

Шчыра віншуем вас з прафесійным святам. Жадаем паспяховай рэалізацыі ўсіх ідэй і праектаў, здароўя і шчасця, сямейнага дабрабыту і кахання. Няхай вопыт працы, веды і навыкі дапамагаюць у паспяховым рашэнні пастаўленых перад вамі задач.

Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.