25 чэрвеня - Дзень моладзі і студэнцтва

 

25 чэрвеня - Дзень моладзі і студэнцтва

Общество
25.06.2023
540

1s82jj83ytvbu9wtwi66t0b30nan05pa.jpg

Дарагія сябры!

Віншуем маладое пакаленне Смаргоншчыны з Днём моладзі і студэнцтва!

Маладосць і юнацтва - цудоўны час, калі ўсе дарогі адкрыты. Галоўнае - мець дастаткова рашучасці ісці за сваёй марай і не спыняцца на дасягнутым. Бо поспех сучаснай моладзі - залог развіцця і працвітання нашага рэгіёна і краіны.

Мы шчыра верым у вас - прыгожую,
моцную, адважную і амбіцыйную моладзь. Нашы хлопцы і дзяўчаты дабіваюцца высокіх вынікаў у спорце, вучобе, творчасці і грамадскай дзейнасці. Яны атрымліваюць гранты, перамага­юць у абласных, рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах, фестывалях, заваёў­­ваюць
узнагароды ў інтэлектуальных спаборніцтвах.

Дарагія сябры, жадаем вам здароўя, новых поспехаў, верных сяброў, кахання, шчасця і ўдачы ў ажыццяўленні ўсяго задуманага!

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.