Паважаныя жыхары Смаргоншчыны! З юбілеем!
Сёння ваш прыгожы і працалюбівы горад святкуе юбілей – 520 гадоў з часу першага ўспаміну ў пісьмовых крыніцах.
За гэтыя пяць стагоддзяў Смаргоні і яе жыхарам давялося шмат пражыць і многае перажыць. На ўвесь свет праславілі яе мядзведжая акадэмія, абаранкі і Францішак Багушэвіч, які завяшчаў не пакідаць нашай беларускай мовы. Вялікія выпрабаванні выпалі на долю горада і яго жыхароў ў гады Першай і Другой сусветных войнаў. Многія з іх пралівалі кроў і ахвяравалі жыццё, адстойваючы свабоду і незалежнасць Айчыны. У мірны час працавітыя смаргонцы адрадзілі родны горад і ўпісалі ў яго гісторыю шмат новых слаўных старонак.
Шчыра віншую жыхароў Смаргоншчыны з юбілеем роднага горада. Жадаю працвітання гораду, здароўя, шчасця і дабрабыту яго жыхарам.
Віктар СВІЛА,
дэпутат Палаты прадстаўнікоў
Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання
па Смаргонскай выбарчай акрузе №59.