Філіял “Гарадская бібліятэка №1” атрымала дыплом 2 ступені ў абласным конкурсе “Бібліятэка.by”

 

Філіял “Гарадская бібліятэка №1” атрымала дыплом 2 ступені ў абласным конкурсе “Бібліятэка.by”

Общество
09.06.2023
578
Філіял “Гарадская бібліятэка №1” атрымала дыплом 2 ступені ў абласным конкурсе “Бібліятэка.by” у намінацыі “Лепшы інфармацыйна-забаўляльны рэсурс, створаны раённай (цэнтральнай гарадской) і гарадскімі бібліятэкамі”.

Жана Карасевіч стварыла краязнаўчы анлайн-квэст “Сцежкамі Смаргоншчыны” ў сервісе Genially, які складаецца з пяці прыпынкаў і размешчаны на сайце Смаргонскай раённай бібліятэкі ў рубрыцы “Краязнаўства”. Удзельнікі гульні-квэста падчас падарожжа па Смаргоншчыне маюць магчымасць віртуальна наведаць вёскі Жодзішкі, Кушляны, Крэва, Залессе, горад Смаргонь.

Распрацаваная гульня-квэст была выкарыстана падчас правядзення краязнаўчага падарожжа “Па памятных мясцінах Смаргоншчыны”, дзе чытачы адказалі на пытанні, знайшлі лічбы кода і змаглі адкрыць сейф.

Разам з бібліятэкарам ўдзельнікі краязнаўчай вандроўкі “Пра родны кут з любоўю” прыгадалі, якія значныя экскурсійныя аб'екты і помнікі архітэктуры знаходзяцца на тэрыторыі нашага раёна, з пашанай успомнілі знакамітых землякоў, якія сваім талентам праславілі наш край, адказалі на пытанні анкеты па праведзеным анлайн-квэсце.

Цікавай атрымалася і краязнаўчая гульнятэка “Край, дзе пачынаецца Радзіма”. Чытачы бібліятэкі разам з вядучай Жанай Карасевіч з задавальненнем вандравалі па малой радзіме, мелі магчымасць прыняць удзел у гульнях “Словатворцы”, “Пазнай па апісанню”, віктарыне “Пазнаём край праз гульню”, медыягульні “Хто я?”, анлайн-гульні “МЕМА: пісьменнікі Смаргоншчыны” і паспяхова прайшлі ўсе этапы анлайн-квэста “Сцежкамі Смаргоншчыны”.

Для вучняў 11 класа быў арганізаваны і праведзены краязнаўчы эрудыцыйны марафон “Край свой родны абыду, скарбы розныя знайду”, дзе падлеткам былі прапанаваны гульні “Згодны – не згодны”, “Смаргоншчына літаратурная”, “Партрэтная галерэя”, “Пазнай праз замочную шчыліну”, “Бюро знаходак”. З цікавасцю і задавальненнем школьнікі прынялі ўдзел у анлайн-квэсце “Сцежкамі Смаргоншчыны”, запоўнілі анкеты, падзяліліся сваімі ўражаннямі аб квэсце.

Філіял “Гарадская бібліятэка №1” вядзе планамерную і мэтанакіраваную работу па распаўсюджванні і папулярызацыі ведаў па гісторыі роднага краю, аб населеных пунктах Смаргоншчыны, аб тых, хто праславіў родную зямлю сваімі справамі, сваёй добрасумленнай працай.

Карасевіч Жана Людвікаўна - аўтар анлайн-квэста пра Смаргонь.jpg

Карасевіч Жана Людвікаўна - аўтар анлайн-квэста пра Смаргонь

ўдзельнікі краязнаўчай вандроўкі “Пра родны кут з любоўю”.jpg

Удзельнікі краязнаўчай вандроўкі “Пра родны кут з любоўю”

школьнікі адказваюць на пытанні анлайн-квэста пра Смаргонь.jpg

Школьнікі адказваюць на пытанні анлайн-квэста пра Смаргонь


Юлія Жук, 

загадчык аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці Смаргонскай раённай бібліятэкі.