Сёння наша краіна святкуе Свята працы. З мэтай фарміравання грамадзянскасці, патрыятызму, нацыянальнай самасвядомасці, павагі да людзей розных прафесій выхаванцы старшай групы інтэгрыраванага выхавання і навучання Сольскага дзіцячага сада мелі магчымасць напярэдадні Першамая даведацца аб сэнсе і традыцыях гэтага свята.
Сустракаем Першамай
Юныя ўдзельнікі свята міра і працы.
Праз гульні і спаборніцтвы, знаёмства з прыказкамі і прымаўкамі, хлопчыкі і дзяўчынкі замацавалі ўяўленні аб прафесіях людзей, якасцях, якімі павінен валодаць чалавек-працаўнік. А ў час міні-дэманстрацыі звярнулі ўвагу на тое, што, дзякуючы намаганням многіх людзей розных прафесій, аграгарадок Солы набывае асаблівую прыгажосць.
Год Міра і стварэння вачамі дзяцей.
Віншаванні ад выхаванцаў Сольскага дзіцячага сада работнікам розных прафесій з нагоды свята працы.
Падчас экскурсіі дзеці дарылі жыхарам Солаў галубоў, створаных сваімі рукамі. Многа прыемных уражанняў рабяты атрымалі ад мерапрыемства, ад падзяк і віншаванняў аднавяскоўцаў.
Жанна КАРВЭЦКАЯ,
выхавальнік дашкольнай адукацыі "Сольскі дзіцячы сад".