2 красавіка – дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. У гэты дзень у 1996 годзе прэзідэнты абедзвюх краін падпісалі дагавор аб садружнасці Беларусі і Расіі.
Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі адзначылі ў Асінаўшчызненскай школе
Прыклады цікавых звестак пра Беларусь і Расію.
У Асінаўшчызненскай пачатковай школе адбылася інфармацыйная гадзіна, прысвечаная гэтаму святу. Дзеці пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення свята, з культурным і духоўным развіццём дзвюх краін, аб узаемным супрацоўніцтве і шматгадовых сувязях у розных сферах дзейнасці.
Мерапрыемства пачалося з прагляду відэароліка “Дзве сястры – Расія і Беларусь!”. Затым навучэнцам былі прапанаваны заданні аб веданні гісторыі дзвюх краін.
У ходзе інфармацыйнай гадзіны навучэнцы пераканаліся, што ёсць у народаў Беларусі і Расіі агульныя святы, што гісторыя беларускага і рускага народаў цесна звязана, што ўсіх нас аб’ядноўвае мова, культура, ідэі.
Менавіта людзі будуюць адзіную саюзную дзяржаву. Наша адзінства абапіраецца на памяць і вопыт мінулых пакаленняў беларусаў і расіян і накіравана ў будучыню.
Падчас выканання задання аб гісторыі Беларусі і Расіі.
Дзіяна БЛІЗНЮК,
настаўніца Асінаўшчызненскай пачатковай школы.