Пакарылі рэспубліканскія рубяжы: вучаніцы Смаргоншчыны – пераможцы прадметнай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры

 

Пакарылі рэспубліканскія рубяжы: вучаніцы Смаргоншчыны – пераможцы прадметнай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры

Общество
31.03.2023
2092
Два прызавыя дыпломы на заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура” атрымалі дзве вучаніцы Смаргонскага раёна.

Капыш 1.jpg

Капыш.jpg

Дыплом ІІ ступені – на рахунку Ганны Капыш, вучаніцы 9 класа Крэўская СШ. Да такога сур’ёзнага іспыту яе рыхтавала настаўніца Валянціна Кайрыс. Творчая, старанная, руплівая – менавіта такімі эпітэтамі ўзнагародзілі дзяўчынку педагогі школы.

Аня віртуозна валодае не толькі роднай мовай, але і краязнаўчым матэрыялам. У свой час яна была ўдастоена дыплома І ступені конкурсу этнаграфічных музеяў і дыплома ІІ рэспубліканскага конкурсу юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі.

Анастасія Ванеева, вучаніца 11 класа СШ №7 таксама можа пахваліцца вялікай колькасцю узнагародаў, у тым ліку і на музычнай ніве (дзяўчына цудоўна грае на цымбалах). З гэтага часу  скарбонка яе ўзнагародаў папоўніцца яшчэ адной – дыпломам ІІІ ступені на заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды.

Ванеева Анастасия.jpg

Ванеева.jpg

“Насця вельмі працавіты, мэтанакіраваны чалавек, - гаворыць пра сваю падапечную настаўніца беларускай мовы і літаратуры СШ №7 Валянціна Лукошка. - Яна адчувае слова, любіць родную мову, піша цудоўныя творчыя работы. Цікава, што на рэспубліканскай алімпіядзе ўдзельнікам быў прапанаваны верш нашага земляка Мар’яна Дуксы. Водгук на верш, які напісала Анастасія, быў ацэнены высокімі баламі”.

Галіна АНТОНАВА.

Фота архіва Крэўскай СШ і СШ №7.