Аб чым звоняць званы Хатыні…

 

Аб чым звоняць званы Хатыні…

Общество
23.03.2023
1535
Памяць аб нашых земляках, якія загінулі на полі боя, згарэлі ў агні Хатыні, загінулі ў канцлагерах не павінна памеркнуць у нас, іх нашчадкаў. Мы жывём пад мірным небам і будуем сучасную Беларусь.

У сувязі з 80-годдзем трагедыі вёскі Хатынь у Крэўскай сярэдняй школе  праведзены адзіны ўрок “Аб чым звоняць званы Хатыні”. Кіраўнік  па ваенна-патрыятычным выхаванні і класныя кіраўнікі  ўзнавілі ў памяці вучняў трагедыю вёскі Хатынь, гісторыю стварэння мемарыяльнага комплексу. Вучні адзначылі, што Хатынь – наша боль, незажываючая рана, памяць аб ахвярах трагедыі, горкая старонка гісторыі беларускага народа. Навучэнцам быў прадэманстраваны дакументальны фільм “І будзе жыць Хатынь”. Увага дзяцей была акцэнтавана на дзяржаўнай палітыцы па  захаванні і ўвекавечванні памяці ахвяр нацызму.

 “Бандыцкі Крыўск” - так у гады Вялікай Айчыннай вайны за сувязь з партызанамі называлі невялікую вёску ў Крэўскай гміне. У чэрвені 1943 года яна была спалена фашыстамі. З нагоды гадавіны трагедыі ў вёсцы адбыўся мітынг-рэквіем, на якім прысутнічалі жыхары вёскі, работнікі Крэўскага сельвыканкама і культуры, школьнікі і педагогі. Каля памятнай таблічкі была запалена лампадка, як сімвал памяці аб страшных падзеях вайны.

Памяць вайны праз пакаленні.jpg

Памяць вайны праз пакаленні.

Урок памяці.jpg

Урок памяці.



Міхаіл Міхалькевіч,

кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні Крэўскай сярэдняй школы.