“Будзем саракі святкаваць, ды вясну заклікаць”

 

“Будзем саракі святкаваць, ды вясну заклікаць”

Общество
23.03.2023
699
Пад такой назвай у дзіцячым садзе №4 адбылося прыгожае, веснавое фальклорна-абрадавае  свята.

На дзіцячай пляцоўцы сабраліся выхаванцы сярэдніх груп, каб вясну прывітаць, песні заспяваць, у гульні пагуляць. Педагогі стараюцца з маленства далучаць дзяцей да адраджэння нацыянальнай культуры і нацыянальнай самасвядомасці. Важнае месца ў гэтым належыць фальклору - асноўнаму мастацкаму багаццю нашых продкаў, дзякуючы якому захоўваецца пераемнасць традыцый, ажыццяўляецца сувязь пакаленняў і бесперапыннасць духоўнага развіцця выхаванцаў.

Наш беларускі народ багаты традыцыямі і ў нашых сілах зрабіць так, каб зацікавіць дзетак да народнай творчасці  праз  фальклорныя святы. Напярэдадні свята, каб вясну загукаці, выхавацелі разам з рабятамі рыхтаваліся загадзя: рабілі птушачак з цеста, з паперы,  вучылі вершы, песні-заклічкі: “Ой, вясна”, “Жавароначкі прыляціце”. З задавальненнем удзельнічалі ў народных гульнях: “Прыляцелі птушкі”, “Божая кароўка”, “Барада”, “Жмуркі”, якія падрыхтавала дзецям Вясна. Ёсць такое павер’е - калі развесіць стужачкі, то прылятуць птушачкі і яны прынясуць дабрабыт і шчасце ўсім. Так, выхаванцы разам з дарослымі ўпрыгожылі дрэўцы каля дзіцячага сада.  Па традыцыі свята Саракі дзяцей пачаставалі салодкімі прысмакам. Выхаванцы  атрымалі шмат станоўчых эмоцый, а таксама зацікавіліся культурай беларускага народа. Забава атрымалася вясёлая і пазнавальная.

Войтка Дзімітрый упрыгожвае сваю птушачку.jpg

Войтка Дзімітрый упрыгожвае сваю птушачку.

Выхаванцы рыхтуюцца да свята Саракі (1).jpg

Выхаванцы рыхтуюцца да свята Саракі.

Вясна прыгатавала салодкія пачастункі.jpg

Вясна прыгатавала салодкія пачастункі.

Удзельнікі свята.jpg

Удзельнікі свята.


Кацярына ПАБЫЛОЎСКАЯ,

выхавацель ДУА “Дзіцячы сад №4 г. Смаргоні”,

Святлана РАЙБЕ,

музычны кіраўнік ДУА “Дзіцячы сад №4 г. Смаргоні”.