У рознаўзроставай групе інтэграванага навучання і выхавання Асінаўшчызненскай пачатковай школы прайшоў дзень здароўя “Зімовыя гульні і забавы”.
Дзень здароўя прайшоў у Асінаўшчызненскай пачатковай школе
На жаль, зіма зусім не радуе нас снежным і марозным надвор’ем. А ў госці да выхаванцаў нашай групы завітала Снягурачка і прынесла дзецям доўгачаканы снег. З захапленнем ўсе гулялі з самаробнымі сняжкамі, у хакей, збіралі з фітболаў снежную бабу, прымяралі канькі і лыжы. У час прагулкі гулялі ў рухомыя гульні “Два Маразы”, “Сняжынкі-пушынкі”, “Замарожаныя” і іншыя.
На уроках доктара Айбаліта “Калі зімовыя забавы могуць стаць небяспечнымі?” дзеці разважалі над правіламі бяспекі пры катанні на санках, каньках, лыжах, цюбінгах, пры слізганні па ледзяных дарожках. У ходзе эксперыментальнай дзейнасці выяўлялі, чаму нельга браць у рот снег і ледзяшы, рашалі праблемную сітуацыю “Янка на марозе дакрануўся языком да жалезнага прадмета”. У працэсе мазгавога штурму “Сябры здароўя” дзеці выяўлялі прыродныя фактары, якія садзейнічаюць умацаванню здароўя. Дзякуючы дыдактычнай гульні “Збіраемся на прагулку” выхаванцы замацавалі веды пра неабходнасць апранацца адпаведна надвор’ю, а не сезону. Абмяркоўвалі апавяданне М.Носава “На горцы”.
Такім чынам выхаванцы ўсвядомілі, якія правілы трэба памятаць і выконваць, каб зімовыя гульні і забавы не шкодзілі здароўю, а ўмацоўвалі б яго.
Святлана Цыбоўская,
выхавальнік дашкольнай адукацыі Асінаўшчызненскай пачатковай школы