“Будзем саракі святкаваць, ды вясну заклікаць”
На дзіцячай пляцоўцы сабраліся выхаванцы сярэдніх груп, каб вясну прывітаць, песні заспяваць, у гульні пагуляць. Педагогі стараюцца з маленства далучаць дзяцей да адраджэння нацыянальнай культуры і нацыянальнай самасвядомасці. Важнае месца ў гэтым належыць фальклору - асноўнаму мастацкаму багаццю нашых продкаў, дзякуючы якому захоўваецца пераемнасць традыцый, ажыццяўляецца сувязь пакаленняў і бесперапыннасць духоўнага развіцця выхаванцаў.
Наш беларускі народ багаты традыцыямі і ў нашых сілах зрабіць так, каб зацікавіць дзетак да народнай творчасці праз фальклорныя святы. Напярэдадні свята, каб вясну загукаці, выхавацелі разам з рабятамі рыхтаваліся загадзя: рабілі птушачак з цеста, з паперы, вучылі вершы, песні-заклічкі: “Ой, вясна”, “Жавароначкі прыляціце”. З задавальненнем удзельнічалі ў народных гульнях: “Прыляцелі птушкі”, “Божая кароўка”, “Барада”, “Жмуркі”, якія падрыхтавала дзецям Вясна. Ёсць такое павер’е - калі развесіць стужачкі, то прылятуць птушачкі і яны прынясуць дабрабыт і шчасце ўсім. Так, выхаванцы разам з дарослымі ўпрыгожылі дрэўцы каля дзіцячага сада. Па традыцыі свята Саракі дзяцей пачаставалі салодкімі прысмакам. Выхаванцы атрымалі шмат станоўчых эмоцый, а таксама зацікавіліся культурай беларускага народа. Забава атрымалася вясёлая і пазнавальная.
Войтка Дзімітрый упрыгожвае сваю птушачку.
Выхаванцы рыхтуюцца да свята Саракі.
Вясна прыгатавала салодкія пачастункі.
Удзельнікі свята.
Кацярына ПАБЫЛОЎСКАЯ,
выхавацель ДУА “Дзіцячы сад №4 г. Смаргоні”,
Святлана РАЙБЕ,
музычны кіраўнік ДУА “Дзіцячы сад №4 г. Смаргоні”.