Музейны ўрок “З мінулага ў сучаснасць”

 

Музейны ўрок “З мінулага ў сучаснасць”

Общество
20.03.2023
545
У рамках раённага тыдня “Музей і дзеці” ў Асінаўшчызненскай пачатковай школе для навучэнцаў 2 класа ў музейным пакоі “Хлеб у доме гаспадар” быў праведзены музейны ўрок “З мінулага ў сучаснасць”.

Урок пачаўся з разважанняў дзяцей, чаму да хлеба патрэбна ставіцца беражліва і з вялікай павагай. У час адказаў выявілі, што хлеб – усяму галава. Вучні даведаліся пра тое, як абыходзіліся без хлеба нашы продкі, ці цяжка было ім, калі ўпершыню хлеб з’явіўся на зямлі і як продкі навучыліся яго пячы.

Паступова перавялі размову на сучаснае вырошчванне хлеба. Навучэнцы актыўна ўключыліся ў размову. Высвятлялі, як на стале з’яўляецца хлеб, чым пахне хлеб. Без увагі не засталіся і смаргонскія абаранкі. Рабятам было цікава слухаць пра іх гісторыю: аказваецца, што абаранкі былі зусім не авальнай формы, да якой мы прывыклі цяпер, а проста невялічкія палоскі цеста з мукі і вады, звараныя ў кіпені, а затым высушаныя. І што самае цікавае, першапачаткова такія абаранкі, ці “абваранкі”, вырабляліся не для людзей, а для корма мядзведзям смаргонскай акадэміі. Усё гэта адлюстравана на старадаўніх фотаздымках, якія разглядалі вучні. Пазнаёміліся яны і з іншымі экспанатамі.

У канцы музейнага ўрока вучні прачыталі вершы Авяр’яна Дзеружынскага “Хлебная скарынка” і Міхася Пазнякова “Хлеб” і зрабілі вынік, што хлеб – гэта жыццё і патрэбна  паважаць працу хлебаробаў.

З гісторыі смаргонскіх абаранак.jpg

З гісторыі смаргонскіх абаранак.

Знаёмтсва са злакавымі раслінамі.jpg

Знаёмтсва са злакавымі раслінамі.

Каравай з дажынак 2022 г..jpg

Каравай з дажынак 2022 г.

У музейным пакоі Хлеб у доме гаспадар.jpg

У музейным пакоі Хлеб у доме гаспадар.


Дзіяна БЛІЗНЮК,

настаўніца пачатковых класаў Асінаўшчызненскай пачатковай школы.


Статьи по теме: