У Асінаўшчызненскай пачатковай школе прайшла аглядная інфармацыйная гадзіна

 

У Асінаўшчызненскай пачатковай школе прайшла аглядная інфармацыйная гадзіна

Общество
17.03.2023
479
Штогод 15 сакавіка адзначаецца Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Менавіта ў гэты дзень у 1994 годзе была прынята Канстытуцыя суверэннай Беларусі.

Правы дзяцей.jpg

Правы дзяцей.

У рамках мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Канстытуцыі, у Асінаўшчызненскай пачатковай школе прайшла аглядная інфармацыйная гадзіна “Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь – сімвал беларускай дзяржаўнасці”.

Юныя грамадзяне, праслухаўшы інфармацыю, вылучылі асноўныя правілы, прапісаныя ў Канстытуцыі. Даведаліся, у якім годзе была прынята Канстытуцыя, з якіх раздзелаў яна складаецца, пра правы, гарантаваныя людзям, якія жывуць у нашай краіне.

У ходзе гульняў “Дазваляецца - забараняецца”, “Права або абавязак” навучэнцы пазнаёміліся са сваімі правамі і абавязкамі, якія запісаны ў Законе аб правах дзіцяці. Успомнілі вершы аб правілах паводзін на ўроку і перапынку, на прыкладзе вядомых казак разбіралі прававыя сітуацыі. Усвядомілі, што найвышэйшай каштоўнасцю Канстытуцыя аб’яўляе чалавека і яго жыццё.

Аксана СТРАХ,

настаўнік пачатковых класаў Асінаўшчызненскай пачатковай школы.