Ёсць такая прафесія – Радзіму абараняць!

 

Ёсць такая прафесія – Радзіму абараняць!

Общество
28.02.2023
540
23 лютага краіна святкавала Дзень абаронцаў Айчыны. Традыцыя перайначылася і склалася так, што віншаваць у гэты дзень сталі не толькі вайскоўцаў, але і ўсіх мужчын, і нават хлопчыкаў.

У філіяле “Гарадская бібліятэка №1” быў арганізаваны армейскі палігон “Салдатам быць – Радзіме служыць”, які на працягу дня наведалі чытачы-мужчыны рознага ўзросту. Старэйшыя вучні прынялі актыўны ўдзел у мазгавым штурме “Салдацкая кемлівасць”, малодшыя наведвальнікі з вялікім энтузіязмам складалі пазлы ў конкурсе “Разведчыкі”, прымалі ўдзел у майстар-класе па вырабу самалёцікаў з паперы і апрабоўвалі іх на “лётным полі”. Увагу чытачоў прыцягнуў  калаж “Салдацкі чамаданчык”. На выставе  былі прадстаўлены  не толькі прадметы армейскага быту, але і фотаальбом салдата 80-х гадоў.

У філіяле “Гарадская бібліятэка №2” на гадзіне мужнасці “Свята сапраўдных мужчын” школьнікі праверылі свае здольнасці: кемлівасць, спрыт, эрудыцыю і знаходлівасць. Падчас гульні “Перастрэлка” ім прыйшлося на абстрэл пытаннямі адстрэльвацца хуткімі адказамі. У заданні “Данясенне” хлопцы паказалі сваю ўважлівасць і вывучылі на памяць тэкст разведкі. Заданне “Салдацкі боршч” паказала здольнасці хлопцаў у кулінарыі.

У філіяле “Раённая дзіцячая бібліятэка” перад юнакамі на ўроку мужнасці “Ёсць такая прафесія – Радзіму абараняць!” выступіў начальнік аддзела ідэалагічнай работы і ўліку асабовага складу Інстытута пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь падпалкоўнік Вадзім Шалік. Школьнікі задавалі яму пытанні пра службу ў арміі, вучобу ў Інстытуце пагранічнай службы, а таксама даведаліся пра воінскія званні і працоўныя будні ваеннаслужачых.

дзень абаронцаў айчыны 2.jpg

дзень абаронцаў айчыны 3.jpg

дзень абаронцаў айчыны 5.jpg


Юлія ЖУК, загадчык аддзела маркетынгу і

сацыякультурнай дзейнасці

Смаргонскай раённай бібліятэкі.


Статьи по теме: