З любоўю да роднай мовы

 

З любоўю да роднай мовы

Общество
21.02.2023
734
Ва ўсім свеце 21 лютага ўстаноўлены Міжнародны дзень роднай мовы. У Асінаўшчызненскай пачатковай школе стала добрай традыцыяй адзначаць гэта свята. З мэтай папулярызацыі роднай мовы, прывіцця любові да яе, навучэнцы чацвёртага класа запрасілі дарослых і дзяцей прыняць актыўны ўдзел у акцыі “Размаўляй са мной па-беларуску”.

На працягу дня вучні чыталі вершы на беларускай мове, расказвалі пра сваю любоў да роднай мовы, складалі  сінквейн “Беларуская мова”. На перапынках у школе гучалі беларускамоўныя  песні.

У дзень роднай мовы хлопчыкі і дзяўчынкі чацвёртага класа правялі бліц-апытанне сярод навучэнцаў  і работнікаў установы адукацыі “Самае цікавае слова на беларускай мове”. Сярод названых слоў – аксамітка, капялюш, парасон, шкарпэткі, гарлачык, альтанка, рыдлёўка, крынічка, цэгла, патэльня і іншыя.

З вялікай цікавасцю і азартам чацвёртакласнікі прынялі ўдзел у інтэрактыўнай гульні “Знаўцы беларускай мовы”. Дзеці разгадвалі загадкі, рэбусы, метаграмы, шарады, адказвалі на пытанні з рубрыкі “Гэта цікава”. Радасць і здзіўленне былі ў вачах дзяцей, калі яны выдатна спраўляліся з заданнем або даведваліся штосьці новае. З вялікім адрывам ад астатніх пераможцам гульні стала Ганна Біслюк, нядрэнныя  вынікі паказалі Арсеній Язерскі і Мілана Хадасевіч.

Далучайцеся да акцыі Размаўляй са мной па-беларуску.jpg

Далучайцеся да акцыі Размаўляй са мной па-беларуску.

У час акцыі Размаўляй са мной па-беларуску.jpg

У час акцыі Размаўляй са мной па-беларуску.


Наталля ПАРЖОН,

 настаўнік пачатковых класаў Асінаўшчызненскай пачатковай школы.


Статьи по теме: