21 лютага, 30 вучняў, педагогаў, членаў адміністрацыі, тэхнічных работнікаў сярэдняй школы №7 далучыліся да напісання Гродзенскага абласнога дыктанта “Музейная гара”, які быў прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы.
Дыктант без чырвонага алоўка
Общество
21.02.2023
Падчас дыктанта ўдзельнікі не толькі праверылі сваю пісьменнасць, але і ўзбагацілі веды пра Замкавую гару, якая знаходзіцца на самым высокім беразе Гродна.
Пасля напісання абласнога дыктанта ўсе яго ўдзельнікі мелі магчымасць самастойна праверыць свае запісы, каб зрабіць асабістыя высновы, наколькі якасна яны валодаюць роднай мовай.
Марыя ГОВІЧ,
настаўнік рускай мовы і літаратуры СШ №7.