У Палацы шлюбу ўручыста ўручылі пасведчанні аб нараджэнні

 

У Палацы шлюбу ўручыста ўручылі пасведчанні аб нараджэнні

Общество
21.02.2023
669
21 лютага, у Міжнародны дзень роднай мовы, у Палац шлюбаў на ўрачыстасць запрасілі тры сям’і, каб уручыць пасведчанні аб нараджэнні.

Пасведчанні аб нараджэнні атрымалі бацькі Уладлена Кураловіча, Аляксея Субаткевіча і Елізаветы Баршчэўскай. Усе гэтыя дзеткі нарадзіліся ў лютым. Уладлен і Елізавета – трэція дзеці ў сям’і, Аляксей – чацвёрты. Падчас урачыстасці начальнік аддзела загс райвыканкама Інэса Лук’янава нагадала прысутным, што ў пасведчаннях, якія выдаюцца загсам, дадзеныя напісаны на дзвюх мовах. Па жаданні грамадзян любыя даведкі загс можа выдаваць на беларускай мове. На роднай мове таксама могуць праводзіцца ўрачыстасці шлюбу, юбілеяў сумеснага жыцця, рэгістрацыі нараджэння.

Бацькам нованароджаных дзяцей Інэса Станіславаўна ўручыла падарункі з нацыянальнымі сімваламі.

IMG_5670.jpg

IMG_5673.jpg

IMG_5675.jpg

IMG_5679.jpg

IMG_5680.jpg

IMG_5686.jpg

IMG_5689.jpg

IMG_5694.jpg

IMG_5699.jpg

IMG_5702.jpg



Таццяна ЛЫСКОВА.

Фота аўтара.





Подписывайтесь на наш Telegram-канал: https://t.me/SvetlyShliah  , чтобы не пропустить самые актуальные новости!


Статьи по теме: