Адчуць смак і энергію беларускага слова

 

Адчуць смак і энергію беларускага слова

Общество
21.02.2023
403
У Міжнародны дзень роднай мовы праходзіць агульнарэспубліканскае мерапрыемства – напісанне Усебеларускай дыктоўкі. Да своеасаблівага флэшмобу далучыліся вучні, а таксама работнікі гімназіі, у тым ліку і кіраўніцтва. Тэматыка тэксту падабрана спецыяльна да Года міру і стварэння. У гімназіі пісалі дыктант “Мядзведжая акадэмія”.

IMG_6630.jpg

IMG_6623.jpg

IMG_6638.jpg

Удзельнікаў прывітала настаўніца беларускай мовы і літаратуры гімназіі Лілія Букліс, павіншавала са святам і запрасіла да напісання дыктанта.

IMG_6651.jpg

IMG_6654.jpg

IMG_6656.jpg

IMG_6658.jpg

IMG_6663.jpg

“Дыктоўка праводзіцца не толькі з мэтай папулярызацыі беларускай мовы, удасканаленне ведаў, - лічыць настаўніца беларускай мовы і літаратуры гімназіі Людміла Радзіён. - Сумеснае напісанне дыктоўкі – гэта своеасаблівы знак павагі да роднай мовы, праяўленне салідарнасці, любові і павагі да беларускай мовы. У чарговы раз мы звяртаем ўвагу на яе прыгажосць, маем магчымасць адчуць смак і энергію беларускага слова”.

IMG_6672.jpg

IMG_6694.jpg

IMG_6696.jpg


Галіна АНТОНАВА.

Фота аўтара.





Подписывайтесь на наш Telegram-канал: https://t.me/SvetlyShliah  , чтобы не пропустить самые актуальные новости!


Статьи по теме: