У «Акенцах творчасці» - песні, танцы, гумар

 

У «Акенцах творчасці» - песні, танцы, гумар

Общество
20.02.2023
539
У філіяле “Вішнеўскі Дом культуры” прайшла канцэртная праграма  “Сэрцу любы родны край” (у межах раённага агляду-конкурсу па ўсіх відах і жанрах аматарскай мастацкай творчасці «Распахнем акенца творчасці»).

Сёлета агляд-конкурс прысвечаны Году міра і стварэння. Перад уваходам у глядзельную залу былі арганізаваны выстава малюнкаў і выстава дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ўдзельнікаў клубных фарміраванняў Дома культуры. Канцэртная праграма была багатай на розныя па тэматыцы песніпра родныя мясціны, каханне, дабрыню. Выконвалі іх жаночая і дзіцячая вакальныя групы, трыа і сольныя выканаўцы.

У складзе жаночай вакальнай групы – работнікі клуба, а таксама мясцовага СВК, школы і бібліятэкі.

Вішнева 2.jpg

Вішнева 3.jpg

Вучні і настаўнікі выязных класаў Жодзішкаўскай школы мастацтваў, якія працуюць пры Вішнеўскім Доме культуры, таксама прадэманстравалі свае таленты. Канцэрт атрымаўся вельмі душэўным. Гледачы гучнымі апладысментамі падзякавалі ўдзельнікаў праграмы за добры настрой.

Канцэртная праграма  “Квітней, Мая Радзіма” была прадстаўлена ў філіяле “Лешчаняцкі сельскі клуб”. У зале было па-сямейнаму цёпла і ўтульна. На сустрэчу з мясцовымі артыстамі сабралася шмат аднавяскоўцаў, якія падчас канцэрту не шкадавалі гучных апладысментаў. Гледачоў парадавала выступленне дзетак - Аляксея, Анастасіі, Соні Румэнка, а таксама “маленькай модніцы” Ані Капыловай. Цудоўныя вершаваныя творы аб любові да роднай зямлі, аб міры і згодзе прагучалі ў выкананні Галіны Аўгусціновіч і Тэрэзы Крэчкі. Гледачы не стрымлівалі смех, калі слухалі гумарэску “У санаторыі”, якую цудоўна выканала Ірына Аўгусціновіч. З вялікай асалодай прысутныя паслухалі адноўлены рэпертуар  вакальнай групы “Бліскавіца” і яе салістак.

2 Лешчаняты.jpg

3 Лешчаняты.jpg

IЛешчаняты.jpg

А ў філіяле “Жодзішкаўскі Дом культуры” была прадстаўлена канцэртная праграма “Край мой сэрцу любы”. Задаў добры тон мерапрыемству Максім Пашук, які ўпершыню выканаў сваю аўтарскую песню пад назвай “Зямля мая”.

Задушэўную песню пра роднае сяло прагучала ў выкананні таленавітых спявачак Кацярыны Варанішча і Любові Брытаўчанка. Разнастайныя і цікавыя нумары прадставілі юныя жадзішкоўцы – Аліна Рогач і Ангеліна Дудзінская, а таксама дзіцячы вакальны калектыў. Уразілі гледачоў сваімі выступленнямі Валерыя Бачкарова з песняй “Села птаха” і Данііл Патрубач  з Аленай Кавяка , якія прадставілі ўрывак з паэмы Я.Коласа “Сымон музыка”. Таленавітыя удзельнікі узорнага фальклорнага калектыва “Нальшчаначка” пад кіраўніцтвам Кацярыны Дудзінскай прадэманстравалі сваё спеўнае і танцавальнае майстрэрствы.

Жодзішкі 2.jpg

Цудоўным завяршэннем канцэртнай праграмы стала выступленне народнага ансамбля песні “Вечарынка”, які парадаваў гасцей новай праграмай. Пад апошнюю песню, якая прагучала ў выкананні Андрэя Гіля, гледачы нават не стрымаліся і стоячы, гучнымі апладысментамі, аддзячылі артыстаў.

Вольга КРЫВЯНКОВА,

метадыст РЦК.







Подписывайтесь на наш Telegram-канал: https://t.me/SvetlyShliah  , чтобы не пропустить самые актуальные новости!