Гістарычная панарама
Светлая памяць воінам-інтэрнацыяналістам.
У 2 класе Асінаўшчызненскай пачатковай школы ў час гістарычнай панарамы “Светлая памяць воінам-інтэрнацыяналістам” вучні пазнаёміліся са старонкамі гісторыі Афганскай вайны, з асноўнымі прычынамі, ходам падзей і вынікамі Афганскай вайны. Відэа-прэзентацыя з фотаздымкамі і песнямі, прысвечанымі вайне ў Афганістане, дапамагла больш эмацыянальна ўздзейнічаць на дзяцей.
Навучэнцы даведаліся, што дзевяць гадоў працягвалася вайна ў Афганістане. Шмат нашых юнакоў палегла на афганскай зямлі. Свой абавязак яны выканалі з гонарам. Салдат абараняе не толькі сваю Радзіму, але і дапамагае брацкім народам. І гэта называлася “выкананне інтэрнацыянальнага доўгу”.
Вучні прачыталі ўрыўкі вершаў пра Афганістан. А таксама падрыхтавалі паведамленні пра пачатак і канец вайны. Пачутае і ўбачанае было цікавым і пазнавальным для навучэнцаў. А гутарка пра падзеі той вайны запомніцца надоўга.
У час інфармацыйнай гадзіны.
У канцы інфармацыйнай гадзіны дзеці ўшанавалі памяць загінуўшых воінаў-інтэрнацыялістаў хвілінай маўчання.
Дзіяна БЛІЗНЮК,
настаўніца пачатковых класаў Асінаўшчызненскай пачатковай школы.