Міні-куток “Беларуская хатка” створан у ДУА “Сольскі дзіцячы сад”

 

Міні-куток “Беларуская хатка” створан у ДУА “Сольскі дзіцячы сад”

Общество
30.01.2023
1432
 Любоў да Айчыны пачынаецца з любові да сваёй малой радзімы - месца, дзе чалавек нарадзіўся. Малая радзіма і ёсць выток, пачатак, адкуль чалавек робіць першы крок у вялікі свет. З роднага кутка зямлі і пачынаецца наша Беларусь, грамадзянамі якой мы з'яўляемся. Сёння сам час патрабуе звярнуцца да сваих вытокаў, далучыць дзяцей да беларускай нацыянальнай культуры, паглыбляць знаёмства з родным краем, беларускімі традыцыямі, фальклорам, прывіваць пачуццё грамадскасці, любоў да Радзімы.

Народная мудрасць тлумачыць: не ведаючы мінулага, не зразумееш і сучаснасці…

Варта далучаць дзяцей да народнай мудрасці, фарміраваць цікавасць і павагу да бацькоўскай спадчыны, гісторыі і культуры беларускага народа, роднай мовы.

Для таго, каб рашыць асноўныя задачы па замацаванню патрыятычнага стаўлення да рэчаіснасці у дашкольнай установе адукацыі “Сольскі дзіцячы сад” было створана прадметна-развіваючае асяроддзе ў выглядзе міні-кутка “Беларуская хатка”.

З яго дапамогай праводзяцца заняткі па “Развіцці маўлення і культуры маўленчых зносін”, “Дзіця і грамадства”, “Мастацкай літаратуры”, дзе выхавальнікі знаёмяць дзяцей з традыцыямі і святамі беларускага народа.

Беларусы – народ працавіты. Каб забяспечыць сябе адзеннем, трэба было вырасціць лён, апрацаваць яго, выткаць палатно. Выхаванцы нашай установы даведаліся аб гэтай традыцыі,  завітаўшы ў госці да цёткі  Ганны на вячоркі.  Дзеці з задавальненнем гулялі ў гульні з цёткай Ганнай, спявалі беларускія прыпеўкі, танцавалі з ручнікамі.

Такія адмысловыя заняткі  даюць магчымасць бліжэй пазнаёміцца з вырабамі народных майстроў, народнай цацкай, прадметамі быту сваіх продкаў, беларускім нацыянальным адзеннем.

Кожны год у нашай установе праходзяць фальклорныя Святы “Шчодрыя Каляды завіталі ў нашу хатку", “Запрашаем на Вячоркі”, “Гуканне вясны”, “Масленіца,”"Светлае свята Вялікадня”,  “У пошуках папараць-кветкі”, “Дажынкі”.

Вынікам праведзенай працы па патрыятычнаму выхаванню ва ўстанове стала традыцыйнае, самабытнае, беларускае свята “Вячоркі”, дзе выхаванцы  паказалі быт, захапленні, забавы сялян.

Удзельнікі мерапрыемства з захапленнем і дакладнасцю увасобілі культуру мінулага праз сучасныя формы працы.

IMG_20221215_103618.jpg

IMG_20221215_104414.jpg

IMG_20221215_104509.jpg



Жанета НАЙДЗІЧ,

выхавальнік дашкольнай адукацыі

ДУА “Сольскі дзіцячы сад”.