У сёмай школе падвялі вынікі Года гістарычнай памяці

 

У сёмай школе падвялі вынікі Года гістарычнай памяці

Общество
26.12.2022
638
У СШ №7 прайшло традыцыйнае мерапрыемства ў рамках рэспубліканскага праекта “Школа Актыўнага Грамадзяніна”. Вучні 8 - 11 класаў разам са старшынёй грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын”, начальнікам аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі  Ганнай Джумковай падводзілі вынікі Года гістарычнай памяці. Тэма мерапрыемства – “Гонар за Беларусь. Захоўваем мінулае, шануем сучаснае, будуем будучае”.

Ганна Джумкова, Уладзімір Джумкоў і вучні СШ 7 падчас мерапрыемства ШАГ.jpg

Ганна Джумкова, Уладзімір Джумкоў і вучні СШ 7 падчас мерапрыемства ШАГ.

Пачалося мерапрыемства з найгрышаў узорнага ансамбля народнай музыкі “Гулянок”, якія дазволілі прысутным адчуць асалоду ад беларускіх мелодый.

 Падчас сустрэчы старшакласнікі гаварылі пра пошукавую і даследчую дзейнасць, пра гонар нашай краіны, гістарычную памяць як сувязь часоў і пакаленняў. З інфармацыяй пра дасягненні Рэспублікі Беларусь у культурнай і гістарычнай галіне пазнаёмілі вучні 9А класа.

Вельмі цэннымі звесткамі, звязанымі з тэмай гістарычнай памяці, падзялілася з вучнямі Ганна Уладзіміраўна. Дзеці даведаліся, што існуюць спецыяльныя службы, якія дапамагаюць знайсці месцы пахавання загінуўшых у час войнаў бабуляў або дзядуляў. Узгадалі аб месцах нашага горада, дзе размешчаны помнікі і памятныя таблічкі з імёнамі тых, хто памёр ад рук ворагаў.

Дзякуючы прэзентацыі “Гістарычныя каштоўнасці Смаргоншчыны”, якую паказала Ганна Джумкова, старшакласнікі ўспомнілі, што побач з намі ёсць помнікі культуры і архітэктуры не толькі нацыянальнага, але і міжнароднага значэння: фрагменты Крэўскага замка, музей-сядзіба Агінскага ў Залессі, дом-музей Францішка Багушэвіча ў Кушлянах, касцёл Маці Божай Ружанцовай у Солах і многія іншыя.

Гулянок на сцэне СШ 7.jpg

Гулянок на сцэне СШ 7.

“Хто  забыў сваіх продкаў – сябе губляе, хто забыў сваю мову – усё згубіў,” – гэтыя словы У. Караткевіча падвялі вынік сустрэчы і нагадалі аб тым, што памяць – адна з найважнейшых якасцяў чалавека, якая дазваляе яму ўсвядоміць  асабістае месца ў грамадстве і навакольном свеце.

Напрыканцы мерапрыемства вучням, якім споўнілася 14 гадоў, госця ўручыла падарункі – кнігі “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь”.

Марыя Говіч,

настаўніца рускай мовы і літаратуры

сярэдняй школы №7.