Экскурс па гісторыі роднага краю

 

Экскурс па гісторыі роднага краю

Общество
28.10.2022
598
У межах Года гістарычнай памяці вучні 10 Б класа СШ №5 наладзілі экскурсію ў Крэўскі замак – найстаражытнейшую пабудову XIV стагоддзя.

Крэўскі замак – гэта не толькі частка нашай гісторыі са шматлікімі таямніцамі і легендамі, але і каштоўны помнік архітэктуры, які мае свае асаблівасці. Ён быў самай першай крэпасцю, якую цалкам узвялі з каменю.

Q-C4jXE-4rA.jpg

Экскурсавод Павел Картавік расказаў пра тое, якім быў замак у старажытнасці, пра князёў-уладальнікаў. Захапіў вучняў і аповед пра тое, як падчас Першай сусветнай вайны праз Крэва праходзіла лінія фронту, а ў самім замку знаходзіліся ўмацаванні і агонь вялі непасрэдна на вежах. Павел Пятровіч не мінуў і ход рэканструкцыі.

Экскурсія праходзіла ў выглядзе гутаркі. Дзесяцікласнікі ўважліва слухалі экскурсавода, актыўна ўключаліся ў абмеркаванне цікавых момантаў, задавалі пытанні.

TM-BQP9KsMw.jpg

Падчас наведвання Крэўскага замка вучні сталі сведкамі таго, што помнік гісторыі – адно з самых цікавых месцаў Беларусі, бо сюды прыязджаюць турысты, сем’і, групкі людзей проста паглядзець на сцены і муры яго.

Вандроўка ў Крэўскі замак прынесла шмат уражанняў, дазволіла дакрануцца да часткі гісторыі нашай краіны і перажыць падзеі, звязаныя з гэтым месцам.

  Таццяна ВАСІЛЕЎСКАЯ,

класны кіраўнік 10 Б класа

СШ №5.