Экскурсія ў Вязынку

 

Экскурсія ў Вязынку

Общество
26.10.2022
908
У рамках пілотнага праекта па арганізацыі і правядзенню экскурсій з мэтай азнаямлення навучэнцаў з культурнымі аб’ектамі Рэспублікі Беларусь, а таксама з мэтай грамадзянска-патрыятычнага выхавання і да 140-годдзя  з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа 25 кастрычніка  вучні сярэдняй школы  №3 наведалі  Вязынку - Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы.

1.jpg

Вязынка – калыска паэта: тут, у адным з найпрыгажэйшых куткоў Міншчыны, нарадзіўся Іван Дамінікавіч Луцэвіч. Дырэктар музея правёў цікавую экскурсію, якая стала карыснай у галіне знаёмства з побытавымі рэчамі пісьменніка. У пакоі, дзе ў 1881–1883 гг. жыла сям’я Луцэвічаў, і сенцах узноўлены тагачасны інтэр’ер. Атмасферу даўняга побыту ствараюць аўтэнтычныя рэчы канца ХІХ – пачатку ХХ стагоддзяў, сабраныя ў ваколіцах Вязынкі.

Кожны экспазіцыйны комплекс суправаджаецца паэтычнымі радкамі Янкі Купалы і фрагментамі яго аўтабіяграфічных лістоў. У экспазіцыі выкарыстаны алічбаваныя матэрыялы: рукапісы Янкі Купалы і фатаграфіі з фондаў Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы, копіі дакументаў з Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі.

2.jpg

Навучэнцы пазнаёміліся з традыцыйнымі святамі, якія святкуюцца на тэрыторыі музея - Купалле і Багач. Экскурсія не пакінула нікога раўнадушным.

Гелена Логінава , настаўніца сярэдняй школы №3.