Да 140-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа

 

Да 140-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа

Общество
24.10.2022
930


“Якуб Колас. Вобразы мілыя роднага краю...”

Кніга праз успаміны сыноў пісьменніка і яго сучаснікаў, адкрывае для чытача новыя бакі жыцця і творчасці знакамітага пісьменніка. Кожны з апавядальнікаў робіць вобраз Якуба Коласа больш яркім і жывым, расказвае нешта асабллівае і цікавае. Таксама выданне змяшчае вершы Якуба Коласа і яго вядомую паэму "Новая зямля", дазваляючы пагрузіцца ў незабыўную творчасць аўтара.

“Янка Купала. Для тых, якіх люблю”

Без Янкі Купалы нельга ўявіць нашу родную беларускую літаратуру. У кнігу ўвайшлі ўспаміны і эсэ пра Песняра беларускай зямлі, напісаныя ягонымі сучаснікамі і даследчыкамі літаратуры, а таксама вядомыя творы класіка беларускай літаратуры.

“Янка Купала і Якуб Колас і дзяржаўна-культурнае будаўніцтва”

Кніга шырока знаёміць чытача з беларускімі класікамі як актыўнымі ўдзельнікамі гістарычнага працэсу дзяржавабудаўніцтва і культуратворчасці. Літаратуразнаўцы ацэньваюць класічную спадчыну Янкі Купалы і Якуба Коласа, як вырашальны фактар аптымізацыі сучаснага літаратурна-мастацкага і вучэбна-выхаваўчага працэсаў.

Пазнаёміцца з гэтымі кнігамі можна ў Смаргонскай раённай бібліятэцы.

Алена Станевіч,

бібліёграф ДУК «Смаргонская раённая бібліятэка».