21 кастрычніка – Дзень бацькі

 

21 кастрычніка – Дзень бацькі

Общество
21.10.2022
634


Паважаныя мужчыны Смаргоншчыны!

Віншуем вас з Днём бацькі!

Новая добрая традыцыя з’явілася ў Беларусі. З гэтага года мы ўпершыню адзначаем свята бацькі, тым самым прызнаючы першарадную ролю бацькі ў жыццезабеспячэнні сям’і, аддаючы даніну павагі сацыяльнай адказнасці, актыўнаму ўдзелу ў выхаванні дзяцей, у станаўленні падрастаючага пакалення.

Мужчына, бацька - гэта падмурак сям’і, той, хто абароніць яе ад няшчасцяў і нягод, заўсёды падтрымае і працягне руку дапамогі.

Прыемна, што большасць мужчын нашага раёна сталі галоўнай апорай сваёй сям'і і служаць дастойным прыкладам для дзяцей, дапамагаючы ім вырасці працавітымі, добрымі, спагаднымі. Прыміце шчырую падзяку за выхаванне дзяцей, невычэрпную энергію і сілу, надзейнасць і вернасць.

Мы ад шчырага сэрца віншуем усіх бацькоў раёна і жадаем моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, сямейнага шчасця і дабрабыту. Няхай самай вялікай узнагародай для кожнага стануць нашы шчаслівыя сем'і, добрыя і разумныя дзеці, клапатлівыя ўнукі і акружаныя нашым цяплом і павагай бацькі!

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.