Паважаныя работнікі спажывецкай кааперацыі, ветэраны галіны!
6 ліпеня – Дзень кааперацыі
Власть
06.07.2024
Прыміце шчырыя віншаванні з Днём кааперацыі!
Спажывецкая кааперацыя ўносіць прыкметны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Смаргонскага раёна: прадпрыемствы галіны актыўна працуюць у сферы гандлю, грамадскага харчавання, бытавых паслуг.
За шматгадовую гісторыю спажывецкая кааперацыя пацвердзіла сваю жыццяздольнасць, на практыцы даказала сваю эфектыўнасць у вырашэнні важных эканамічных і сацыяльных задач.
Выказваем падзяку работнікам і ветэранам спажыўкааперацыі за добрасумленную і плённую працу. Жадаем вам моцнага здароўя, святочнага настрою, стабільнасці і працвітання. Міру і дабра, шчасця і дабрабыту вам і вашым блізкім!
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў