У дзіцячым садзе №4 прайшлі “Пасядзелкі каля печы”

 

У дзіцячым садзе №4 прайшлі “Пасядзелкі каля печы”

Общество
03.10.2022
2237
Адна з асноўных задач у нашай дзяржаўнай ўстанове адукацыі “Дзіцячы сад №4 г. Смаргоні” -  гэта патрыятычнае выхаванне і далучэнне дзяцей да нацыянальнай культуры Беларусі.

Бароўская Дарынв,Дубіцкі Данік, Балахонава Паліна, Войтка Дзмітрый, Ромаш Патрысія выконваюць народную песню на цымбалах..jpg

Выхаванцы выконваюць беларускую песню.jpg

Так, у нашым садку для выхаванцаў сярэдніх груп адбылася літаратурна-фальклорная гасцёўня “Пасядзелкі каля печы”. Выхаванцаў знаёмілі з культурай нашых продкаў, з прадметамі побыту і з правіламі карыстання імі. Атрымалася цікавае падарожжа ў мінулае, напоўненая асалодай і мілагучнасцю беларускай мовы. Усе даўнейшыя рэчы збіраліся паступова, не адзін год. У гэтай справе нам дапамагалі законныя прадстаўнікі, педагогі , а таксама  калегі з СШ №6. З захапленнем дзеці разглядалі прылады працы, старажытныя прадметы побыту.

 Гаспадыня  дзецям распавядала, што з глыбокай даўніны печ у хаце беларусаў займала важнае месца, да яе адносіліся, як да жывой істоты. А гуляючы ў гульні “Рэчы каля печы”, кожны меў магчымасць узаемадзейнічаць з прыладамі працы  нашых бабуль і дзядуль. Цікава ім было даведацца і пра тое, як нашы продкі пралі, ткалі, прасавалі адзенне. Таксама паказала розныя прадметы побыту і прылады працы беларускіх сялян, узоры ткацтва і вышыўкі, ганчарныя вырабы і  свістулькі.

Гаспадыня паказвае свае рэчы.jpg

Ой, трасуха весялуха, весялуха нашая.jpg

Шмат станоўчых эмоцый дзеці атрымалі, калі на свята завітаў кот Апанас, ды яшчэ навучыў гуляць у народныя рухомыя гульні “Кот”, “Цеста”. Прыемныя хвілінкі прынесла гульня на народных музычных інструментах, вясёлы задорны беларускі танец “Трасуха”. Але галоўны здабытак такога свята - гэта тое, што дзеці актыўна ўжывалі беларускую мову: чыталі на памяць вершы В. Віткі, спявалі песні, прагаварылі словы рухомых гульняў, абмяркоўвалі прыказкі і прыметы.

Мы спадзяёмся, што ў нашых выхаванцаў узнікала жаданне ведаць свае вытокі, свае карані, берагчы старыя рэчы. Вяртацца да старога ўкладу жыцця вядома ж не варта, але ведаць, як жылі нашы дзяды-прадзеды,  безумоўна трэба, бо без мінулага  няма будучыні.

Марына Каспіровіч, выхавацель дашкольнай установы,

Святлана Райбе, музычны кіраўнік.


Статьи по теме: